Вясна ўвосень

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вясна ўвосень

Вясна ўвосень
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Казкі

Чортаў скарб

У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азерамі ды цемнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывем, стаяла, а можа, і цяпер стаіць адна хата

А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў,

сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. З чатырма лапамі. З адным хвастом.

Араў Янка зямлю, пасвіў каровы і хмары. І жыў бы зусім добра, каб не звалілася на яго бяда.

Было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. І ў кожнага з тых чарцей было сваe месца працы.

Адзін жыў у вадзе, пасвіў шчупакоў, лінeў ды акутеў. Быў зялeны і калматы, вельмі падобны на купу твані. Звалі яго Вадзянік.

Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш. Звалі яго Лесавік.

Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыркуноў. Гэты быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо.

І аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. І не тое, каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольстваў Янку аж плакаць хацелася. Дзіва што! Ты ж таксама не ад злосці сваволіш? Ну вось, а бацькі часам плачуць. Кепска!

Не стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў. Вяршкі з малака зліжа, а думаюць на бедную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры і страшна на двор выходзіць. Ці забярэцца ў комін, з'едзе па ім і насыпле ў капусту сажы.

А то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу.

Зусім не стала жыцця. Янка ішоў начаваць, нават у холад, на сена ў адрыну. Ледзь бедных дзяцей не памарозіў. І вырашыў урэшце, праз гэтыя чортавы выбрыкі, забіць хату дошкамі і падавацца з дзецьмі, коньмі, валамі і кошкай некуды за свет. Кінуўшы сваю радзіму, ^мным пушчы, светлыя рэкі ды чыстыя воды. І стала б на Беларусі меней яшчэ адной сялянскай хатай, каб не пачуліся аднойчы вечарам на дарозе цяжкія крокі.

Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу. У ступе ўперамешку Цукар і арэшкі, Разынкі й цукеркі У залатой паперцы. Па шляхах, палетках Нясе Мішка дзеткам Салодкую ступу. Тупу-тупу-тупу...

Ішоў павадыр з мядзведзем. Хадзілі яны ад сяла да сяла.

Павадыр песні спяваў

і іграў на цымбалах. А мядзведзь паказваў, як бабы ваду носяць ды як дзеці гарох крадуць. І гэтым яны з мядзведзем карміліся.

– Здароў, Янка. Ці не пусціш нас з Мішкам пераначаваць?
– спытаў

павадыр.

– Мне што? Начуйце, адказаў Янка.
– Толькі ж я сам на сене сплю.

– А што такое?

– Ды чорт у мяне ў хаце завеўся. Так сваволіць, што ратунку няма. Верыш, на пірагах адпачывае. У коміне вые. І часам, у цемныя ночы, нешта ў падпеччы, як жар, гарыць. Страшна.

– Гэ-э, сказаў павадыр. Не ўсе ж такія неразумныя, як твайго бацькі дзеці. Каб гэта павадыр, ды яшчэ з мядзведзем, нейкага там чорта спалохаўся?! Не бывала яшчэ такога на свеце.

– То ідзі. Капусты пад'еш. Там яшчэ гаршчок з паранай рэпай есць, дык, калі нічога за ноч не здарыцца, то раніцай падсілкуешся. А я на сена. Як сцямнее, я ў хату ісці баюся.

Ну вось, пасeрбаў павадыр капусты, пакарміў Мішку ды заваліўся дрыхнуць на лаве. А мядзведзь прымасціўся ля печы і таксама засоп на ўсе насавыя загорткі.

Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць каму - не павераць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. І вось спіць павадыр і сніць, як eн заўтра смачна будзе рэпай снедаць.

Толькі глухая ноч запала - чорт тут як тут. Скаціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць, ты за парог, а ён за пірог. Узняў накрыўку. Павеяла сытым духам.

"Ага, рэпа. Вось гэта якраз тое, што мне трэба. Я люблю рэпу”.

Але ж у печы цемна, як... у печы. То чорт адсунуў засланку, вывалак гаршчок на прыпечак, сеў, звесіўшы ногі, i пачаў ласавацца салодкай паранай рэпай, а лушпайкі ўніз кідаць.

"Нічога, гаспадыня заўтра падмяце. Трэба ж, каб і ёй работа была".

Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той прачнуўся. Злізнуў з носа - салодка. І пачаў Мішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лушпінне ды чмякаць.

Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа А ен жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. І вось нейкая там кошка чмякае ды сапе і не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад'есці.

Развярнуўся ен ды і піхнуў кошку нагой.

– Апсік! Апсік, гадасць такая!

Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. І я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.

Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць, як сідараву казу, ды дзерці смяротным боем.

Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдымкаў. Узляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз комін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў далей ад хаты. У пушчу, як ашалелы.

А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў заснуў як пшаніцу прадаўшы.

Комментарии:
Популярные книги

Великое испытание

Imperew
2. Ютрейн
Фантастика:
фэнтези
ненаучная фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Великое испытание

Фамильяр

Романов Андрей Вениаминович
Фантастика:
фэнтези
7.38
рейтинг книги
Фамильяр

Вихри Мраморной арки

Уиллис Конни
9. Сны разума
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Вихри Мраморной арки

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

"Фантастика 2025-97". Компиляция. Книги 1-20

Артемьев Роман Г.
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-97. Компиляция. Книги 1-20

Стальные сны. Серебряный клин

Кук Глен Чарльз
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Стальные сны. Серебряный клин

When the Mirror Cracks

OcSola
Драматургия:
драма
5.00
рейтинг книги
When the Mirror Cracks

Угрюм-река

Шишков Вячеслав Яковлевич
Проза:
историческая проза
9.07
рейтинг книги
Угрюм-река

Дюна: Дом Атрейдесов

Андерсон Кевин Джей
1. Прелюдия к Дюне
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Дюна: Дом Атрейдесов

Американские боги. Король горной долины. Сыновья Ананси

Гейман Нил
Фантастика:
научная фантастика
8.30
рейтинг книги
Американские боги. Король горной долины. Сыновья Ананси

Великий диктатор. Книга третья

Alex Berest
3. Диктатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Великий диктатор. Книга третья

Сборник рассказов

Андреев Леонид Николаевич
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Сборник рассказов

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут
Спасибо за голос.