Вяртанне

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вяртанне

Вяртанне
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

АБЛОКІ

Я за аблокамі сачыў І кожнаму даваў найменне. Цвяліў вятрыска далячынь — Імёнаў паскараў знікненне. Аблокаў большасць найхутчэй Знікала ў мройве далягляду. Як несла іх далоў з вачэй! Як гнаў вятрыска іх зацята! Імёны нішчыў ён, але У небе ўбачыў я аблокі. І як вятрыска ні шалеў, Яны трымалі дух высокі.

ДА НЕБА

Здароў, Груган!
Ты — птах, я — чалавек.
Дзе крылы у цябе — я маю рукі. Ты не крыўдуй на гэты несусветны здзек, — Прабач, я выдумляю ад пакутлівай дакукі.
Лунай, Груган! Груган за неба паляліць. Яму за небам хопіць месца. А я радзіму буду сніць, Яна мне кропелькай здаецца. Ты пачакай мяне, Груган. Мы разам палялім да неба. Пачуем велічны арган, Пабачым — крылы ці патрэбны. І я здзіўлюся — звыкся сніць — Воч не стае Радзіму ахапіць!

ПІЛЬНЯ

Бярвенне дарэшты на дошкі звялі, — Як шчыльна пілоўку у штабелі сцелюць! Ля пільні ад хвояў кара да зямлі Прыстала жыўцом, як да новага цела. Па звычцы чакаюць бярвення дзядзькі: Працоўныя рукі — нястомныя служкі. І ляды вядуць, як заўжды, напрасткі — Да пільні, да гвалту, да дошак, да стружкі.

АДБІТКІ

Люстэрка трымае да ночы адбіткі: Рахманыя, ветлыя, хіжыя твары. І маюць яны, нават самы някідкі, Імёны свае, як расліны ў гербарыі. А ноччу адбіткі пакінуць люстэрка, Пасыплюцца долу — заб’юцца ўтрапёна, Як соліды важкія з бомкай манеркі, — І профілі згубяць дазвання імёны.

ПУШЧА. СОВЫ

Куды вы ляціце, містэрыі совы? Па душу ізгоя аморфнай будовы? Шукаць паратунку за плойай Парыжыў? А мо куды бліжай? Куды вас вядзе птах надзьмуты, вучоны, На крылах якога паўмесяц чырвоны? Чамусьці азваўся Скарына Францішак: — У цішу.

УЦЁКІ

Уначы Вурдалак галасіў. Ў Мёртвым возеры білі званы. Я з апошніх падманлівых сіл Пілаваў на сябе кайданы. Гэта ноч для уцёкаў — як ёсць. Я не ведаю лепшых замоў: Абароніц мяне прыгажосць, Захавае ад скону любоў. Што мне жахі твае, Вурдалак? Ты ў памыйныя здрады не ўлез. Вечарніца, як змоўніцкі знак, Мне сцяжыну пазначыла ў лес. Ў Мёртвым возеры білі званы…

ПОЗІРК

Са сквапнага даўняга веку Апошні скалечаны тур У вочы глядзіць чалавеку Праз незваротнасці мур. Глядзіць нерухома, сіберны. Навошта тлумачыць, дарма! Калі абуджаецца зерне, Шчымліва спявае сурма.

ХРАМ І СЛОВА

Я ніколі у храме не быў, Я не ведаю храма святога. Толькі
сніў каляровыя сны,
У якіх нараджалася слова.
Нараджалася ў храме — з аблокаў. Я трываў, Я трываў — І заплакаў.

ЯБЛЫКІ

У неба яблыкі ўзляталі, А з неба падалі каменні. І людзі з боскім утрапеннем Глыжы ў садах сваіх збіралі. Яны дзівіліся, як дзеці, Яны былі на сёмым небе: — Гніляк няхай бы трапіў дзесьці… — Відаць, падзейнічаў малебен. Зімой дзівіліся нанова: — Вось гэта, браткі, захаванне, А што цвярдыя для ўжывання — То яблык спее адмыслова. Чакаюць людзі — як умеюць, — Калі ўжо яблыкі паспеюць.

СІВЫЯ ЛІСТЫ

Гэта роспач пісала, не я, Гэты ліст напаўзмрочнай парою. Гэта вецер віхурнага дня Ліст прыбіў да магілы героя. Хто яму прачытаў гэты ліст? І няўжо тыя словы кранулі? Бо ён жыў невядома калі, Ў час далёкі: між дзідай і куляй. Бо сплыло столькі рознай вады, Неспакойна і сёння герою… Мне прыходзяць сівыя лісты, Ды атрамант бярэцца крывёю.

КРЫМКАЧ

Крумкач вяртаўся ва ўчарашні дзень, Ён абгінаў Зямлю хутчэй яе вярчэння. Інакш пражыць хацеў судовы дзень, Каб здрадніцтвы свае схаваць ад пакаленняў… Жыццё як сон — павекі толькі ўзняў… Чаргуюцца мясціны: Вільня, Коўна… З усіх існуючых зямных праяў Вяртанне ва ўчарашняе найбольш умоўна. Крумкач вяртаўся — ён у часе знік. Адразу знікла пачуццё напрамку руху… У цемрадзі стагоддзяў бразгацеў цягнік, Дагнаць які не хопіць ні жыцця, ні духу.

ЖЫТА

Я ніколі не бачыў такога жыта: як лес, як мора, як сусвет. Яно разумнае жыта, яно жыве. Чую — у жыце плача немаўля. Я ўрываюся пад шаты калосся. Бягу — і плач сцёгае па твары. Спыняюся — і плач знікае. Дарэмныя мае пошукі. Марныя мае патугі. Знямога дзьме сустрэчным вятрыскам. Я знямогся ўшчэнт. Ледзь жывы я падаю на дол. Плач адразу знік. «Ці не трызнілася мне?» — зацеплілася думка, і я спрабую супакоіць сябе. Ды пошапт калосся свідруе душу.

ЦІШКАВАЕ ПОЛЕ

Дынастыя рахманых вепрукоў наведвае ў цямрэчы Цішкавае поле, дзе некалі садзілі людзі бульбу, дзе засталіся пудзілі з мяхоў, ў якіх гаспадары прывозілі ўгнаенне. Шукаюць безупынна і нястомна свае ўлюбёныя прысмакі, — штурхаюцца, бяскрыўдна рохкаюць адзін на аднаго. Нішто не замінае справе ноччу, але ўсё роўна асцярога не знікае, бо ля дарогі засталося гумавае кола і дзве рыблёўкі ў хмызняку схаваны, — напэўна вернуцца гаспадары.
Комментарии:
Популярные книги

Мастера авангарда

Останина Екатерина Александровна
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Мастера авангарда

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Гимн Непокорности

Злобин Михаил
2. Хроники геноцида
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гимн Непокорности

Кто изобрел современную физику? От маятника Галилея до квантовой гравитации

Горелик Геннадий
Научно-образовательная:
история
физика
6.25
рейтинг книги
Кто изобрел современную физику? От маятника Галилея до квантовой гравитации

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Под знаком Песца

Видум Инди
1. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Под знаком Песца

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

По Северо-Западу России. Том 2. По Западу России

Случевский Константин Константинович
Научно-образовательная:
геология и география
5.00
рейтинг книги
По Северо-Западу России. Том 2. По Западу России

Унгерн: Демон монгольских степей

Шишов Алексей Васильевич
Белое движение
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Унгерн: Демон монгольских степей

Мастер порталов

Лисина Александра
8. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер порталов

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет
Спасибо за голос.