Вершы для дзяцей

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вершы для дзяцей

Вершы для дзяцей
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Бычок

Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-я! Вось дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!»

Дару табе сэрца

Дару табе сэрца На чыстай старонцы, Дару табе сэрца — Маленькае сонца. З даверам яго Аддаю ў твае рукі, Без страху і злосці, Без нечай прынукі. Ты толькі на ім Не малюй, калі ласка, Бо сэрца маё Мусіць чыстым застацца.

Дзяўчынка-равушка

Хто
завыў? Хто зароў?
Ці не чарада кароў? Не цялушка Пяструшка? Гэта — Ганя-равушка. Плача, заліваецца, Сукенкай уціраецца… — У-у-у-у-у-у-у! Выйшла мама з Ганяй у сад, Ганя просіцца назад: — Не хачу я ў сад ісці! Ой, пусці! Пусці! Пусці! А як толькі Ганя ў дом — Слёзы з вочак ручайком: — О-о-о-о-о! Не хачу. Пусці назад. Рвецца зноў яна у сад. Малака далі у кубку — Ганя ўжо скрывіла губку: — Ён вялікі! Дайце ў тым! Не, не ў гэтым! У маім! У-у-у-у-у! Далі плаксе у другім — Раскрычалася зусім: — Не хачу і ў гэтым! Не! Дайце лепей з тога мне! Э-э-э-э-э! Палажылі Ганю спаць. Ганя плача — хоча ўстаць. — Дай сукенку! Ой, дай, дай! Хоць ты з хаты Уцякай. Ай! Як на сход, народ плыве: Хоча ведаць, хто раве, Хто ўвесь час тут плача? Што ўсё гэта значыць? Бачаць — дзеўчынка стаіць, Немым голасам крычыць, А ў яе ад горкіх слёз Усё распухла — Твар і нос. — О-о-о-о-о-о! У-у-у-у-у-у! Ой, не плач, Ганюшачка, Дзяўчынка-равушачка, Дзяўчынка-равёлачка, Хліпалка-сапёлачка! На табе ж ад сырасці Плесня можа вырасці!

Дзяўчынка чарнамазая

— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты рукі Перамазала? На далоньках Плямы, На локцях — Таксама. — Я на сонейку Ляжала, Рукі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты твар свой Перамазала? Чорны кончык носа, На шчоках Палосы. — Я на сонейку Ляжала, Нос угору Трымала, Вось ён і загарэў. — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты пяткі Перамазала? — Я на сонейку Ляжала, Пяткі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ой, ці праўда гэта? Ці так ты рабіла? Да кроплі ўсё адмыем. Падавайце мыла! Мы яе адшаруем. Закрычала на ўсю глотку, Як убачыла Вяхотку. Як кошка, упіралася, — Мыць рукі Не давалася: — Яны не будуць Белыя: Яны ўсе Загарэлыя! А рукі і адмыліся. Шаравалі Губкай нос — Раскрычалася Да слёз: — Ой, мой бедны носік Мыла не выносіць! Ён не будзе белы: Ён жа загарэлы! А нос таксама адмыўся. — Вой, навошта пяткі церці?! Можна з козыту памерці! Не будуць пяткі белыя: Яны ўсе загарэлыя! А пяткі таксама адмыліся. Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая. Гэта ўсё быў бруд.

Зайка

Зайку кінулі на лаўку І забыліся у парку. Злезці долу ён не мог І пад дожджыкам прамок.

Казляня

Гадаванец
улюбёны —
Маладое казляня, Я яго у сад зялёны Пасвіцца ваджу штодня. Калі раптам заблукае, Я заўсёды адшукаю.

Конік

Коніка свайго люблю я, Грыўку прычашу даўгую, Шчотачкай прыгладжу хвосцік, Паскачу да мамы ў госці.

Кот

Мы ката паспрабавалі Пракаціць на самазвале. Кот катацца не любіў, Грузавік перакуліў.

Мішка

Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу. Я яго адрамантую І цукеркай пачастую.

Мурзачка неслухмяная

— Ах ты мурзачка неслухмяная! Рукі брудныя, локці з плямамі! А пазногці чыста Як у трубачыста! — Я на сонейку ляжала, Рукі дагары трымала, Вось яны і загарэлі. — Ах ты мурзачка неслухмяная! Шчокі брудныя, носік з плямамі! Вушы — проста гора, Быццам у шахцёра! — Я на сонейку ляжала, Тварык дагары трымала, Вось ён і загарэў. — Ах ты мурзачка неслухмяная! Ногі брудныя, пяткі з плямамі! Быццам не ў дзіцяці, А у парасяці! — Я на сонейку ляжала, Пяткі дагары трымала, Вось яны і загарэлі. — Вой, а мы не верым, Можа нахлусіла? Бруд увесь адмыем, Дзе там наша мыла? Як убачыла вяхотку, Выдзіралася, як котка: — Ды няма тут бруду, Пальцы мыць не буду! Не будуць рукі белыя, Бо рукі загарэлыя! А рукі ўзялі ды адмыліся! Тупала нагамі: — Не сябрую з вамі! Вой, мой носік мілы, Ён не любіць мыла! Не будзе тварык белы, Бо тварык загарэлы! А тварык узяў ды адмыўся! Тата губкай пяткі цёр — Плакала, як той бабёр: — Вой, не казычыце, Шчоткі прыбярыце! Не будуць пяткі белыя, Бо пяткі загарэлыя! А пяткі ўзялі ды адмыліся! — Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая. Гэта ўсё быў бруд.

Памочніца

Спраў у Танечкі багата. Хто б управіцца паспеў? Памагала ўранку брату — Брат цукеркі ўранку еў. Мыць хацела лыжкі ў місцы, Ды да кухні не дайшла: Адчыніла дзверы кісцы, Мяўкаць кісцы памагла. Малако піла і ела, Заклапочана была: Села, з мамай пасядзела, Да бабулі падышла. Перад сном сказала маме: — Распраніце мяне самі, Я ад стомы — не магу, Я вам заўтра памагу!

Самалёт

Самалёт змайструем самі, Паляцім па-над лясамі, Паляцім па-над лясамі, Памахаем ручкай маме!

Слон

Ноч прыйшла, заснуў бычок, Павярнуўся на бачок. Мішка сон салодкі сніць, Толькі слон яшчэ не спіць. Ён хітае галавой: «Добрай ночы, дружа мой!»

Таня

Наша Таня гучна плача, Упусціла ў рэчку мячык. Ціха, Танечка, не плач, Не патоне ў рэчцы мяч.
Комментарии:
Популярные книги

Безликий

Юань Е
2. Повелитель тайн
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Безликий

Без права на пощаду (Школа обаяния)

Демилль Нельсон
Детективы:
триллеры
6.25
рейтинг книги
Без права на пощаду (Школа обаяния)

Крепость королей. Расплата

Пётч Оливер
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Крепость королей. Расплата

"Фантастика 2023-110". Компиляция. Книги 1-16

Одувалова Анна Сергеевна
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-110. Компиляция. Книги 1-16

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Играть... в тебя

Зайцева Мария
3. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Играть... в тебя

Дело о мастере добрых дел

Федорова Любовь Борисовна
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Дело о мастере добрых дел

Труд

Золя Эмиль
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Труд

Уникум Потеряева

Соколовский Владимир Григорьевич
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Уникум Потеряева

День без вранья (сборник)

Токарева Виктория Самойловна
Проза:
современная проза
6.60
рейтинг книги
День без вранья (сборник)

Божья кузница (сборник)

Бир Грег
Шедевры фантастики
Фантастика:
научная фантастика
6.20
рейтинг книги
Божья кузница (сборник)

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Дэниел Мартин

Фаулз Джон Роберт
Проза:
современная проза
7.91
рейтинг книги
Дэниел Мартин

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон
Спасибо за голос.