Улялюм

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Улялюм

Улялюм
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Эдгар Алан По

Улялюм

Неба шэрым рыззём па-сірочы Навісала над лісцем сухім - Над пакурчаным лісцем сухім: Быў Кастрычнік, тужлівы і змрочны, У няласкавым годзе маім: Слаўся золкі туман нездароўчы, Сеяў жудасць у лесе глухім - Поўз ад возера Обэра ноччу Па гушчарніку Віра глухім. Тут,
сярод кіпарысаў магутных,
Я аднойчы з Душою блукаў. Між Тытанаў з Псыхеяй блукаў. Я тады, як паток каламутны, Палкім сэрцам бурліў, клекатаў І з жаролаў вулканаў раскутых Ў край сцюдзёны на Полюс сцякаў - Па адхонах вулканаў раскутых Ў край бязлюдны на Полюс сцякаў.
Мы хаваліся ў словах сірочых, Як у выстылым лісці сухім - У пакручаным лісці сухім; І хаця быў Кастрычнік прарочы У бязлітасным годзе маім (Ноч Начэй узышла над усім!) - Мы забылі, што гэтаю ноччу У прыстанішчы зданяў глухім, Каля возера Обэра ноччу Вір блукае па лесе глухім. А тым часам на ранак патрохі Павярнуў неабзорны цалік, Прыйсця ранку пачаўшы адлік, І ў канцы нашай мглістай дарогі У расплывістай далечы ўзнік І, нібыта паўмесяц двурогі, Таямніча заззяў маладзік - Як Астарты паўмесяц двурогі, Чарадзейны заззяў маладзік. І сказаў я: «Астарта абліччам У сатканай з уздыхаў начы Не ўступае Дыяне нічым. Яна ўсе нашы слёзы падлічыць, Праз уздыхаў эфір летучы За сузор'ем Ільва таямнічым. Яе цёплыя вочы ўначы, Яе чулыя вочы ўначы Зіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць, Дзе мы знойдзем нарэшце спачын - Там, у Леце, за Львом ваяўнічым Знойдзем мы забыццё і спачын». А тым часам на ранак патрохі Павярнуў неабзорны цалік, Прыйсця ранку пачаўшы адлік, І ў канцы нашай мглістай дарогі У расплывістай далечы ўзнік І, нібыта паўмесяц двурогі, Таямніча заззяў маладзік - Як Астарты паўмесяц двурогі, Чарадзейны заззяў маладзік. І сказаў я: «Астарта абліччам У сатканай з уздыхаў начы Не ўступае Дыяне нічым. Яна ўсе нашы слёзы падлічыць, Праз уздыхаў эфір летучы За сузор'ем Ільва таямнічым. Яе
цёплыя вочы ўначы,
Яе чулыя вочы ўначы Зіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць, Дзе мы знойдзем нарэшце спачын - Там, у Леце, за Львом ваяўнічым Знойдзем мы забыццё і спачын».
Ды сказала Псыхея: «Не веру Бледнай зорцы, што ў небе ўстае - Здраднай зорцы, што там устае: Ах, не стой жа! Ах, пойдзем наперад! Яе бляск забыцця не дае!» Так Псыхея сказала і ў шэры Прах занурыла крылы свае - Спалатнела ад жаху і ў шэры Прах занурыла крылы свае - Белапёрыя крылы свае. Адказаў я: «Твой страх - недарэчны: Дрогкай зоркі не маніць святло! Акунемся ў жывое святло! Гэта ззянне Сівіліна сведчыць, Што ўначы Спадзяванне ўзышло - Ува ўсёй Прыгажосці ўзышло!
–
Прывядзе бляск Астарты бясспрэчна Нас у неба, што днець пачало - Ах, даверыцца можна бясспрэчна, Каб у неба нас ззянне вяло, Дзе ўначы спадзяванне ўзышло».
Гэтак я супакойваў Псыхею, Каб развеяць смугу яе дум, Яе горкіх і роспачных дум, Як упёрлася раптам алея Ў склеп замшэлы, адкуль веяў сум - Невыносная жальба і сум, Мовіў я: «Хто ў тым склепе гібее, Апавіты ў жалобу і сум?» Адказала яна: «Улялюм!
–
Там магіла тваёй Улялюм!»
Сэрца жалем зайшлося сірочым І пакрылася лісцем сухім - Мёртвым, скурчаным лісцем сухім: Год назад у Кастрычніку змрочным, Год таму перад склепам нямым Я ўжо плакаў над горам сваім - Я ўжо плакаў у змроку глухім Над няўцешным адчаем сваім! Ах, якім чараваннем благім Зноў сюды я заваблены ноччу, Каб пакутваць у змроку глухім - Каля возера Обэра ноччу У прыстанішчы Віра глухім? І ў слязах мы сказалі абое: «Ах, няўжо духі дрэў і вады - Духі чулыя дрэў і вады - Каб не даць нам сустрэцца з журбою, Не хацелі пускаць нас сюды - Да жудлівага склепу сюды - І наслалі сваёй варажбою З пекла зорку граха і бяды - З нетраў пекла сваёй варажоою Зіхатлівую зорку бяды?»
Комментарии:
Популярные книги

Две дороги

Ардаматский Василий Иванович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Две дороги

Трилогия «Хроники Сиалы»

Пехов Алексей Юрьевич
3. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Трилогия «Хроники Сиалы»

3ds Max 2008

Верстак Владимир
Видеосамоучитель
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
3ds Max 2008

Я спас СССР! том 1

Вязовский Алексей
1. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Я спас СССР! том 1

Обрыв

Гуцман Пётр Яковлевич
5.00
рейтинг книги
Обрыв

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
8.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

НЕОЖИДАННЫЕ ПРЕДСКАЗАНИЯ

Непомнящий Николай Николаевич
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
НЕОЖИДАННЫЕ ПРЕДСКАЗАНИЯ

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Бортнянский

Ковалев Константин Петрович
748. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Бортнянский

Собрание сочинений, том 20

Энгельс Фридрих
20. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Собрание сочинений, том 20

Мифы и правда о плане Барбаросса

Веремеев Юрий Георгиевич
Анатомия армии
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Мифы и правда о плане Барбаросса

Реквием

Единак Евгений Николаевич
5.00
рейтинг книги
Реквием

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.60
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Опыт дурака-3. Как жить и добра наживать. Самостоятельное изготовление семейного счастья в домашних условиях

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
6.80
рейтинг книги
Опыт дурака-3. Как жить и добра наживать. Самостоятельное изготовление семейного счастья в домашних условиях
Спасибо за голос.