Таямнічы надпіс

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Таямнічы надпіс

Таямнічы надпіс
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Валянцін Зуб

Таямнічы надпіс

Таямнічы надпіс

Празвінеў

апошні ў гэтым годзе школьны званок. Ён быў больш працяглы і ўрачысты за звычайны, бо абвяшчаў аб надыходзе летніх канікулаў. Усе вучні, здавалася, з вялікім нецярпеннем чакалі гэтага званка. А вось калі ён празвінеў, разыходзіцца не спяшаліся.

Наадварот, высветлілася, што ўзнікла столькі неадкладных пытанняў, вырашыць якія можна было толькі сумесна, толькі ўсім разам. Дзеці разбіліся па групках і горача пачалі абмяркоўваць, як лепей і з найбольшай карысцю правесці летні адпачынак.

— Толік, а што мы цяпер будзем рабіць? — звярнулася да высокага, тонкага хлопчыка з шэрымі шустрымі вачыма Ніна Бурэйка, самая прыгожая дзяўчынка 7 «А» класа.

— А ты ў якім гуртку?

— Краязнаўчым…

— Увага! — крыкнуў Толік. — Усіх членаў краязнаўчага гуртка прашу застацца. Трэба абмеркаваць план нашага летняга падарожжа.

— А што там абмяркоўваць? — загаварыў прыземісты, шыракаплечы хлопчык Жэнька Караваеў. Ён увесь час трымаўся каля Толіка і быццам ахоўваў яго ад націску аднакласнікаў.— Сёлета нам трэба паехаць куды-небудзь далёка, напрыклад, у Белавежскую пушчу, або пабываць у Мінску, паглядзець, як аднаўляецца горад, наведаць Музей Айчыннай вайны…

— Перш чым ехаць так далёка, трэба пазнаёміцца з усім цікавым, што ёсць у сваім раёне, — запярэчыла Ніна Бурэйка.

— А што ж ты зробіш, калі наш раён зусім не цікавы. Руін старажытных будынкаў няма, курганоў таксама. Не ведаю, з чым ты будзеш знаёміцца, — настойваў на сваім Жэнька.

— Ну, ты ўжо занадта прыбядняеш наш раён, — накінуліся на Жэньку другія хлопчыкі і дзяўчынкі.— А аб тым, як робіцца вапна з крэйды, табе не цікава было б даведацца? А паход у Шэрвінскі лес, партызанскія зямлянкі…

— Дык я ж і кажу! Пра ўсё цікавае, што ёсць у нашым раёне, мы ўжо ведаем, а цяпер трэба пашырыць маштаб нашых паходаў.

— Жэнька праўду кажа! — падтрымалі некаторыя вучні Караваева. — Свой раён мы ўжо добра ведаем…

— Цішэй, хлопцы, — падняў руку Толік. — Маршрут паходу — пытанне важнае. Трэба абмеркаваць яго з усіх бакоў. Ёсць дзве думкі. Першая…

— Н-ніякіх дзвюх думак быць не можа! — пачуўся раптам з-за плячэй Толіка звонкі голас.

Усе павярнуліся. Перад імі стаяў Васілёк Крыловіч. Ён аднекуль прыбег і ўвесь абліваўся потам, а яго і без таго ружовыя шчокі яшчэ больш пачырванелі.

— Хто за табой гнаўся, што ты не можаш аддыхацца? — звярнуўся да яго Толік.

— Ніхто не гнаўся… Мяне падганяла незвычайная… навіна…

— Што яшчэ за навіна? — нецярпліва спытаў Жэнька. — Расказвай хутчэй.

— Пачакай, няхай крыху перадыхне, — запярэчыў Толік.

Толік заўсёды быў спакойны, разважлівы. Ён ніколі не гарачыўся, перш чым што сказаць, абдумваў, і за гэта яго вельмі паважалі ўсе вучні. А

некаторыя, як, напрыклад, Жэнька Караваеў і Васілёк, проста былі ў захапленні ад яго і дапамагалі яму ва ўсім. Толік быў рэдактарам класнай насценнай газеты, а Жэнька і Васілёк — карэспандэнтамі. І трэба сказаць, што газета 7 «А» класа лічылася найлепшай у школе. Пачытаць і паглядзець, як яна аформлена, прыходзілі вучні і з старэйшых класаў. Адначасова Толік быў старшынёй краязнаўчага гуртка.

— Я знайшоў,— гаварыў ужо крыху спакайней Васілёк, — нейкія таямнічыя літары…

— Якія літары, дзе? — захваляваўся нецярплівы Жэнька.

— На будоўлі электрастанцыі… Маці паслала мяне набраць трэсак, там пачалі ўжо часаць бярвенні. Я пабег, набраў паўнюткі мех і хацеў ужо ісці дахаты. А потым мне захацелася ўзлезці на штабель бярвенняў і паглядзець з вышыні на нашу вёску.

— Хопіць, хопіць, — перапыніў яго Жэнька. — Занадта вялікі ўступ. Гавары аб справе.

— Ну дык вось, — працягваў Васілёк, — я залез на самы верх і раптам убачыў на адным бервяне нейкія таямнічыя літары.

— Якія літары?

— Я… я… яшчэ добра не ведаю…

— Дык чаму ж яны таямнічыя?

— Мне так здаецца.

— Васілёк заўсёды і ва ўсім бачыць незвычайнае і таямнічае, — абыякава махнуў рукой Жэнька. — Давайце лепш абмяркоўваць маршрут падарожжа.

— Не, ты пачакай, — перапыніў Жэньку Толік, — трэба ўсё дакладна высветліць.

— Вядома, трэба, вядома… — загаманілі і другія хлопцы і дзяўчаты.

— А ты скажы, дзе гэтыя літары знаходзяцца: бліжэй да камля ці да верхавіны? — спытаў Васілька Толік.

— А можа, іх дрывасекі выразалі? Якія-небудзь умоўныя знакі? — выказаў сваю думку Жэнька.

— Ды не! Яны зусім невысока, каля самага спіленага месца, і такія даўнія, што іх цяпер і разабраць цяжка, — даводзіў сваё Васілёк. — Таму я і лічу іх таямнічымі.

— Ну, добра, — сказаў Толік, — давайце сходзім, паглядзім.

— Ат, толькі час дарэмна патрацім, — недаверліва прабурчэў Жэнька. — Нехта нажом чырыкнуў па кары, а ён — таямнічыя літары…

Аднак, падпарадкоўваючыся большасці, пайшоў за сябрамі і Жэнька.

Вёска Ляхаўцы, дзе адбывалася гэтая падзея, у час вайны была амаль дашчэнту знішчана фашыстамі. Цяпер вёска адбудавалася і стала прыгажэйшай, чым была раней. Калгаснікі з зямлянак перасяліліся ў новыя дамы. Для дзяцей пабудавалі новую, двухпавярховую школу. У цэнтры сяла вырас прасторны клуб, побач з ім — будынкі сельскага Савета і ўрачэбнага ўчастка.

А вясной пачалося будаўніцтва калгаснай электрастанцыі. Сюды і прыбеглі школьнікі.

— Таямнічыя літары вось тут, наверсе, — паказаў Васілёк на самы высокі штабель бярвенняў.

— Ат, таямнічыя, таямнічыя, — насмешліва махнуў рукой Жэнька, — гаварыў бы проста: «нейкія літары».

— Але ж тут і сапраўды нешта напісана… — пачуўся зверху голас Толіка. Ён ужо сядзеў на верхнім бервяне штабеля і ўважліва разглядаў пацямнелыя ад часу літары…

Да Толіка на бярвенне пачалі адразу ж узбірацца ўсе хлопчыкі. Дзяўчынкі стаялі ўнізе і патрабавалі, каб ім абавязкова аб усім дакладвалі.

— Вось гэта не то «Г», не то «Т», — паказваў Васілёк, які ўжо сядзеў побач з Толікам.

Комментарии:
Популярные книги

Виктимология. Психология поведения жертвы

Малкина-Пых Ирина Германовна
Научно-образовательная:
психология
5.75
рейтинг книги
Виктимология. Психология поведения жертвы

Алхимик в Пустыне

Туулли Лана Борисовна
3. Алхимические хроники
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Алхимик в Пустыне

Кортни. 1-13

Смит Уилбур
Кортни
Приключения:
исторические приключения
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Кортни. 1-13

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Презумпция виновности

Шульгина Анна
3. Научный подход
Любовные романы:
современные любовные романы
9.36
рейтинг книги
Презумпция виновности

Солдат Кристалла

Ли Шарон
1. Великое переселение
Фантастика:
научная фантастика
6.71
рейтинг книги
Солдат Кристалла

Том 38. Полное собрание сочинений.

Толстой Лев Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 38. Полное собрание сочинений.

Миллион приключений (сборник)

Булычев Кир
15. Отцы-основатели - Русское пространство. Кир Булычев - Собрание сочинений
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Миллион приключений (сборник)

Том 1. Русская литература

Луначарский Анатолий Васильевич
1. Собрание сочинений в восьми томах
Документальная литература:
критика
5.00
рейтинг книги
Том 1. Русская литература

Королевский казначей

Костейн Томас
Приключения:
исторические приключения
6.00
рейтинг книги
Королевский казначей

100 великих войн

Соколов Борис Вадимович
100 великих
Справочная литература:
энциклопедии
6.40
рейтинг книги
100 великих войн

Переплет 13

Уолш Хлоя
1. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Переплет 13

Весь Фрэнк Герберт в одном томе. Компиляция

Герберт Фрэнк Патрик
Абсолют
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Фрэнк Герберт в одном томе. Компиляция

Небесные просторы

Брин Дэвид
3. Буря Возвышения
Фантастика:
космическая фантастика
6.25
рейтинг книги
Небесные просторы
Спасибо за голос.