Песня песняў

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Песня песняў

Песня песняў
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Першая частка. Бузя

1

Бузя — гэта імя, скарочанае ад Эстэр-Ліба: Лібузя — Бузя. Яна старэйшая за мяне на якія год-два, а разам нам абаім няма і дваццаці. От цяперака сядайце, калі ласка, ды падлічыце, колькі гадоў мне і колькі — ёй. Але гэта, мне думаецца, не важна. Лепш я вам кораценька раскажу яе біяграфію.

Мой старэйшы брат Беня асеў у вёсцы, арандаваў млын, умеў страляць з ружжа, скакаць верхам на кані і плаваць, як рыба. Аднойчы ўлетку ён купаўся ў рацэ і ўтапіўся. Так на ім спраўдзілася прыказка: «Усе добрыя плыўцы топяцца». Пасля яго засталіся млын, два конікі, маладая ўдавіца і дзіця. Ад

млына давялося адмовіцца, конікаў прадалі, маладая ўдавіца выскачыла замуж і паехала некуды ў свет, а дзіця мы ўзялі да сябе.

Гэта і была Бузя.

2

Што тата любіць Бузю, як роднае дзіця, і што мама дрыжыць над ёю, як над адзінаю дачкой, — гэта лёгка зразумець. Яны знайшлі ў ёй суцяшэнне пасля вялікае страты. Але я? Чаму, калі я прыходжу з хедара і не бачу Бузі, мне кавалак не лезе ў горла? Аднак варта Бузі паявіцца — і адразу робіцца светла ў доме, ва ўсіх яго кутках. А калі Бузя звяртаецца да мяне, я апускаю вочы. А калі Бузя смяецца з мяне, я плачу.

А калі Бузя…

3

Што ж так доўга не надыходзіць мілае, слаўнае свята вялікдзень? Вось калі я буду вольны! Мы будзем гуляць з Бузяю ў арэхі, лётаць па наваколлі, спускацца з высокага берага да рэчкі. Там я пакажу ёй, як пускаць па вадзе «качак». Калі я гавару ёй пра гэта, яна не верыць, а толькі смяецца. Увогуле Бузя не верыць мне ані. Не, гаварыць яна не гаворыць нічога, але ж яна смяецца. А я цярпець не магу, калі з мяне смяюцца. Бузя не верыць, што я магу ўскараскацца на самае высокае дрэва (варта мне адно захацець!). Бузя не верыць, што я ўмею страляць (дайце мне толькі з чаго!). Вось няхай надыдзе вялікдзень, мілы, слаўны вялікдзень, калі можна гуляць на дварэ, на вольным паветры, далей ад бацькоўскіх вачэй, — я тады пакажу ёй такія фокусы, што яна аж знямее ад здзіўлення!

4

Прыйшло мілае, слаўнае свята вялікдзень.

Нас абаіх прыбралі на свята ва ўсё новенькае. Усё, што на нас апранута, блішчыць і ззяе, шамаціць і пахрумствае. Я гляджу на Бузю, і мне верш за вершам успамінаецца «Песня песняў», якую я спецыяльна вывучыў да вялікадня ў хедары з дапамогаю рэбэ:

«Гінох ёфо рааёсі — ты прыгожая, сяброўка мая, ты — сама прыгажосць. Вочкі твае, як галубкі, валасы твае, як козачкі, што скачуць з гары. Зубкі твае — белыя ягняткі, што выходзяць з ракі, адзін у адзін, нібы адна маці іх нарадзіла. Чырвоныя стужкі — вусны твае. Калі ты гаворыш, мядзвяныя словы твае».

Скажыце мне, прашу вас, чаму, калі глядзіш на Бузю, успамінаеш «Песню песняў»? І чаму, калі вучыш «Песню песняў», у думках з'яўляецца Бузя?

5

Рэдкі перадвелікодны дзень. Ясны, светлы. Цяплынь на дварэ.

— Пойдзем?

Так звяртаецца да мяне Бузя, і я адчуваю, што ўвесь гару.

Мама не пашкадавала нам арэхаў. Поўныя кішэні арэхаў. Яна, аднак, узяла з нас слова, што мы не будзем цяпер, да ўрачыстай трапезы, гэтыя арэхі грызці. Гуляць у іх — колькі душа папросіць. Мы ідзём, арэхі пастукваюць. На дварэ хораша. На дварэ любата. Сонейка ўжо недзе далёка ў небе, ужо хіліцца на той бок мястэчка. Якая шырокая, вольная, лагодная прастора навокал! Месцамі на гары, што за сінагогаю, прабіваецца траўка — зялёная, свежая, трапяткая. З посвістам і шчабятаннем пралятае над нашымі галовамі роўная нітачка маленькіх ластавак, і мне зноўку ўспамінаецца хедар і «Песня песняў»: «Ганіцанім — парасткі паказаліся ўжо на зямлі, надышла пара салаўіная, і голас птаха, першага з летніх птахаў, чуваць у нашых краях».

Я адчуваю дзіўную лёгкасць. Мне здаецца, што ў мяне ёсць крылы: вось я ўздымаюся — і лячу.

6

З

горада далятае незвычайны шум. Сумятня, штурханіна, галас. Перадвелікодны дзень! Рэдкі перадвелікодны дзень. Ясны, светлы. Цяплынь на дварэ.

Перад маімі вачыма ўвесь свет паўстае зараз зусім у новым абліччы. Наш двор — гэта замак. Наш дом — гэта палац. Я — прынц. Бузя — прынцэса. Бярвенне, што звалена каля дома, — гэта кедры і букі, пра якія ўспамінаецца ў «Песні песняў». Кошка, што ляжыць каля дзвярэй і грэецца на сонейку, — яна з тых стэпавых ланяў, з тых «аялот-гасада», якія ўспамінаюцца ў «Песні песняў». Гара, што па той бок сінагогі, — гэта гара Ліванская, якая ўспамінаецца ў «Песні песняў». Жанкі і дзяўчаты, што стаяць у дварах, і мыюць, і прасуюць, і прыбіраюць да вялікадня, — гэта сёстры ерусалімскія, якія ўспамінаюцца ў «Песні песняў». Усё, усё з «Песні песняў».

Я крочу, засунуўшы рукі ў кішэні, патрэсваю арэхамі, арэхі пастукваюць. Бузя ні на крок не адстае. Я не магу ісці паволі. Мяне цягне ў паветра. Мне хочацца ляцець, лунаць, імчацца, як арол. Я пускаюся бегчы. Бузя бяжыць таксама. Я скачу па складзеным бярвенні — з аднаго бервяна на другое. Бузя скача таксама. Я ўгору — і яна ўгору. Я ўніз — і яна ўніз. Хто першы стоміцца? Я адгадаў.

— Дакуль жа гэта будзе? — пытаецца ў мяне Бузя.

А я адказваю ёй словамі з «Песні песняў»:

— «Ад шэяфуях гаём — пакуль не згасне дыханне дня; вэносі гацлалім — і не пабягуць цені…» Ха-ха-ха! Ты стамілася, а я — не!

7

Я шчаслівы, бо тое, што магу я, Бузя не можа. І ў той жа час мне шкада яе. Мне шчыміць сэрца. Мне здаецца, што яна засмуткавала. З Бузяю заўсёды так: вясёлая, вясёлая — тады раптам схаваецца недзе ў кутку і пачне ціхенька плакаць. І колькі б у такія хвіліны ні суцяшала яе мама, колькі б ні цалаваў яе тата, — нічога не дапаможа. А па кім яна ўсё плача? Па тату сваім, што ён так рана памёр? Альбо па матцы, што яна выйшла замуж, з'ехала і забылася пра дачку? Ах, гэтая яе мама-мамуся! Варта пры Бузі ўспомніць яе маці, і яна то чырванее, то робіцца бледнаю. Яна не паважае сваю маці. Яна не скажа дрэннага слова пра яе, але яна яе не паважае. Гэта я ведаю дакладна. Мне невыносна, калі Бузя ўпадае ў смутак. Я саджуся на бярвенні поруч і стараюся развеяць яе сумныя думкі.

8

Я трымаю рукі ў кішэнях, пагрукваю арэхамі і гавару ёй:

— Адгадай, што я мог бы зрабіць, каб захацеў.

— Ну што б ты мог зрабіць?

— Варта мне захацець, і ўсе твае арэхі пяройдуць да мяне.

— Ты выйграеш іх у мяне?

— Не, мы з табою нават і не пачнём гуляць.

— Тады што? Ты адбярэш іх у мяне сілаю?

— Не, яны самі пяройдуць да мяне.

Яна ўзнімае на мяне свае прыгожыя вочы. О, гэтыя яе дзівосныя блакітныя вочы з «Песні песняў»!

Я кажу ёй:

— Ты, можа, думаеш, што я жартую. Дурненькая, я ведаю такі загавор… Варта мне сказаць адно такое слова…

Яна яшчэ шырэй расплюшчвае вочы. Я адчуваю, што расту. Я сапраўдны герой. І я тлумачу ёй паблажліва, як вялікі:

— Мы, хлопчыкі, можам усё, што хочаш. Ёсць у нас у хедары адзін хлопец, мой таварыш, ён завецца Шайка-сляпы (ён сляпы на адно вока), дык ён ведае ўсё, што хочаш. Нямашака таго на свеце, чаго б Шайка не ведаў. Нават кабалу [1] . Знаеш, што такое кабала?

1

Кабала — рэлігійнае тлумачэнне старажытнажыдоўскіх слоў і літар, якія нібыта маюць магічную сілу.

Комментарии:
Популярные книги

Евангельское злато. Беседы на Евангелие

Войно-Ясенецкий Архиепископ Лука
Религия и эзотерика:
религия
христианство
православие
5.00
рейтинг книги
Евангельское злато. Беседы на Евангелие

Красный лик: мемуары и публицистика

Иванов Всеволод Никанорович
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Красный лик: мемуары и публицистика

Фантастические рассказы из журнала «Вокруг света»

Михеев Михаил Петрович
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастические рассказы из журнала «Вокруг света»

Смерть в сновидениях

Ноар Кейла
Религия и эзотерика:
эзотерика
5.00
рейтинг книги
Смерть в сновидениях

Статьи

Переслегин Сергей Борисович
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Статьи

Том 8. 1979-1984

Стругацкие Аркадий и Борис
8. Собрание сочинений в одиннадцати томах
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
Том 8. 1979-1984

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.25
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Первый среди равных. Книга VII

Бор Жорж
7. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VII

Linux для пользователя

Костромин Виктор Алексеевич
Компьютеры и Интернет:
ос и сети
5.00
рейтинг книги
Linux для пользователя

Государь. По ту сторону добра и зла

Ницше Фридрих Вильгельм
Философский поединок
Старинная литература:
европейская старинная литература
7.17
рейтинг книги
Государь. По ту сторону добра и зла

Управленческая элита. Как мы ее отбираем и готовим

Тарасов Владимир
Деловая литература:
управление, подбор персонала
5.00
рейтинг книги
Управленческая элита. Как мы ее отбираем и готовим

Всеобщая история искусств. Искусство древнего мира и средних веков. Том 1

Алпатов Михаил Владимирович
Научно-образовательная:
культурология
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история искусств. Искусство древнего мира и средних веков. Том 1

Экспорт революции. Ющенко, Саакашвили...

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Экспорт революции. Ющенко, Саакашвили...

Первый среди равных. Книга VI

Бор Жорж
6. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VI
Спасибо за голос.