Пастка для пярэваратня

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пастка для пярэваратня

Пастка для пярэваратня
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Аляксей Якімовіч

Пастка для пярэваратня

Пастка для пярэваратня

Сустрэча

з крыжакамі

Човен, прарэзаўшы асаку, уткнуўся ў бераг, зарослы лазняком.

Саскочыўшы з чоўна, Янка азірнуўся. На сярэдзіне ракі зносіла ўніз човен, у якім плылі Мацей і Алеся.

— Супроць вады бярыся! — крыкнуў Янка, падказваючы Мацею.

Мацей часта-часта заграбаў вяслом, а Алеся, перагнуўшыся цераз борт, чэрпала далонямі ваду і пырскала ўгору. Пырскі рассыпаліся вясёлкамі на сонцы, падалі на рачную быстрыню, зліваючыся з ёю, нібы праменьчыкі.

«Дурніца! Пахіліцца човен — за борт паляціць», — падумаў Янка.

Ён зноў крыкнуў:

— Алеся, боўтнешся. Алеся-я-а… «А-а-а…» — панеслася рэха. Аж да самага лесу. Лес, ходжаны і няходжаны, без канца і краю, вакол, куды ні глянь. Ахоўвае Янкаву вёсачку Парэчча, якая размясцілася на беразе Шчары.

Аціхла, згінула рэха. А Мацея зносіць усё далей, за паваротку. Вось-вось ён схаваецца. Алеся ж (дурніца, сапраўдная дурніца!) пырскае, смяецца. Вясёлкамі мігцяць, пераліваюцца кроплі, мядзяным званочкам гучыць Алесін смех.

— Супроць вады бярыся! — зноў гукнуў Янка. Мацей выпрастаўся. Трымае вясло, што рыдлёўку.

— Яначка, не магу-у-у… Рака мацнейша-я-а…

— Мацейка, вясло ў цябе, не лыжка!..

Човен, паддаўшыся імкліваму цячэнню, хаваецца за павароткай, за лазняком. Мацей стаіць, бездапаможна расставіўшы рукі.

«Няўмека. Чаго чухаешся?» — карціць крыкнуць Янку, ды ён стрымліваецца. Няхай зносіць, няхай. Навучыцца, калі намучыцца. Ён, Янка, навучыўся, ніводзін вір яго не адолее. Што ж, дванаццатае лета мінула, як басанож па гэтай зямлі бегае. А Мацею, браціку, усяго дзевятае пайшло, як і Алесі. Непадалёку ад іхняй Алесіна хата. Увішнае, няўрымслівае дзяўчо Алеся. Сёння яны, Янка і Мацей, за Шчару па шчаўе сабраліся. Многа яго расце на грудках, сярод лазнякоў. І яна стала прасіцца: «Вазьміце. Вазьміце». Мусілі ўзяць, бо такая, што не адчэпіцца.

«Вух!» — гучна вухнула каля берага, у асацэ. «Шчупак, — скумекаў Янка. — Вось каб падчапіць на кручок». Толькі падумаў так — у вадзе кінуліся ў бакі, ратуючыся, плоткі. Выгнуўшыся, узляцеў угору шчупак: «Вух». І зноў цішыня.

Янка нетаропка, па самым ускрайку берага, падаўся туды, дзе схаваўся Мацееў човен. Лазнякі густыя, што шчотка, да самай вады падыходзяць. Здаецца, не прадзярэшся. Ды ён добра ведае тыя ледзь прыкметныя сцяжынкі, якія выводзяць праз гэтыя кусты. Ведае, што ёсць яміны-бухты, падмытыя вадою ў беразе. Ступіш неасцярожна — праглыне, пацягне, нават «Ратуйце!» не паспееш крыкнуць. Ёсць тут і твань, багна. Яна, як і вада, следу не пакідае.

За павароткай ракі кусты лазняку стаяць асобнымі купінамі. Тут бераг высокі. Зелянее луг, прыбраны кветкамі-краскамі. Далей — лес. Скрозь лес. Ён не толькі хавае ад нядобрага вока, але і корміць. Тут і дзікі, і зайцы, і зубры, і… Не злічыць усёй дзічыны.

Узімку, калі ноч апускаецца над вёскай, распачынаюць сваю песню ваўкі. Песню бясконцую, як сама зімовая ноч. Спярша азываецца адзін, пасля другі, трэці. Потым пачынае выць, пераклікацца цэлая зграя. Дрыжыкі прабягаюць па целе, стараешся бліжэй прымасціцца да бацькі, які побач спіць. Воўчая песня яму што камарыны піск. Не дзіва. У бацькі лук, стрэлы, дзіда. Ён, як і ўсе дарослыя мужчыны, — вой. Загарыцца ў Слоніме, у крэпасці, смольнае дрэва, агонь альбо дым ад якога відаць далёка-далёка, — знак, што вораг блізка. Тады бацька бярэ сваю зброю, садзіцца на каня і хутчэй у крэпасць. Святы абавязак мужчыны — свой край бараніць. Бывае, што ў вёску коннікі прывозяць віцы — хітра пераплецены пук вяровак ці дубцоў. Гэта знак, што князь у паход кліча. Ён з вёскі ў вёску перадаецца. Ганьба таму, хто не перадасць, хто затрымае. Калі ў Слоніме збярэцца вояў цэлая харугва — полк, тады ідуць на ворага. Уперадзе рыскуны — разведчыкі. А за імі і конна, і пеша. Не раз і не два бацька хадзіў у паход. А што зробіш? Крыжакі часта на Панямонне крумкачамі налятаюць. Яны — што скула ў баку. У паход бацька бярэ не толькі дзіду, лук, стрэлы, але і суліцу — кароткае кап'ё. Дык хіба забаіцца ваўкоў? Крыжакі страшнейшыя, а не баіцца.

Янка мінуў паваротку. Мацей і Алеся стаялі на беразе. Над імі імкліва насіліся патрывожаныя ластаўкі-беражанкі. Увесь гэты стромы бераг прасвідраваны норкамі-гнёздамі. Засунеш у такую норку руку — як ні старайся, канца не знойдзеш. Умеюць беражанкі свае гнёзды рабіць.

— На бераг вылазьце! — крыкнуў Алесі і Мацею.

— Вылезу, — усміхнуўся Мацей. Янка папракнуў:

— Эх ты! Калі чоўнам навучышся кіраваць?

— Я, я… — пачаў Мацей. Янка перапыніў яго:

— Не пераскочыўшы праз калоду, не кажы гоп. Хадзем збіраць шчаўе.

Шчаўе расло цэлымі купінамі. Маладзенькае, яно яшчэ не пайшло стаўбунамі. Яны рвалі лісцік за лісцікам і кідалі ў белыя палатняныя торбачкі.

— Вунь у мяне колькі,— пахвалілася Алеся, паказваючы сваю торбачку.

Янка пачаў назіраць за Алесяй. Спрытна ходзяць пальчыкі, нібы зубкі ў вавёркі.

— Праўда, што дзесьці ў лесе крыжакі? — нечакана прамовіла Алеся.

Янка аж сцепануўся. Казала перад гэтым маці:

«Ад берага не адыходзьцеся. Атрад крыжакоў па лесе блукае».

Звычайна крыжакі, ведаў ён, нападаюць, калі марозам балоты скуе. Апошні раз восенню нападалі, ды ледзь ногі іх вынеслі. А гэтыя, пра якіх казала маці, відаць, адбіліся ад сваіх, заблудзіліся. Лютуюць. «Шалёны атрад», — кажуць пра іх мужчыны-воі. Шалёны… Быццам звер, які ашалеў. Крывавы след пакідаюць. Нездарма на іхнім сцягу вымалявана Крывавая Рука.

— Не бойся. Нашы рыскуны гэтых крыжакоў шукаюць. Калі што, пададуць знак, — сказаў Янка.

— Я чула, што крыжакі ў белых балахонах. На гэтых балахонах чорныя крыжы. Праўда?

— Праўда, — азваўся Мацей. — Ёсць крыжакі, якія называюць сябе рыцарамі. Яны і іхнія коні ўсе ў жалезе. А яшчэ ёсць крыжакі — кнехты. Гэта слугі рыцараў, збраяносцы.

— Хто табе казаў?

— Ясь, — пахваліўся Мацей. — Ясь шмат ведае.

— Шмат, — пагадзіўся з ім Янка.

Так, Ясь хоць і малады, але бойкі, не раз і не два ў паход хадзіў. Калі сядзе на свайго Белалобага, вецер не дагоніць.

— А праўда, што ў крыжакоў пер'е на галаве? — пырснула ў далоньку Алеся.

— Не на галаве, а на шлеме, — заўважыў Янка. — Пер'е паўліна. Яго носяць самыя знакамітыя рыцары.

Комментарии:
Популярные книги

Записки духовного авантюриста

Блект Рами
Научно-образовательная:
психология
7.00
рейтинг книги
Записки духовного авантюриста

Кунсткамера аномалий

Непомнящий Николай Николаевич
Энциклопедия загадочного и неведомого
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Кунсткамера аномалий

Экскалибур

Корнуэлл Бернард
3. Хроники Артура
Приключения:
исторические приключения
7.00
рейтинг книги
Экскалибур

Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность

Гьямцхо? Нгагва?нг Ловза?нг Тэнцзи?н
Религия и эзотерика:
буддизм
5.00
рейтинг книги
Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Росс Полдарк

Грэм Уинстон
1. Сага о Полдарках
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.81
рейтинг книги
Росс Полдарк

Феномен Солженицына

Сарнов Бенедикт Михайлович
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Феномен Солженицына

Опыт дурака-3. Как жить и добра наживать. Самостоятельное изготовление семейного счастья в домашних условиях

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
6.80
рейтинг книги
Опыт дурака-3. Как жить и добра наживать. Самостоятельное изготовление семейного счастья в домашних условиях

Антивоенный синдром или преданная армия?..

Проханов Александр Андреевич
Проза:
военная проза
4.50
рейтинг книги
Антивоенный синдром или преданная армия?..

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Ермак. Регент

Яндекс для всех

Абрамзон М. Г.
Компьютеры и Интернет:
интернет
6.80
рейтинг книги
Яндекс для всех

Программирование мобильных устройств на платформе .NET Compact Framework

Салмре Иво
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Программирование мобильных устройств на платформе .NET Compact Framework

Энциклопедия начинающего водителя

Ханников Александр Александрович
Дом и Семья:
хобби и ремесла
7.00
рейтинг книги
Энциклопедия начинающего водителя

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия
Спасибо за голос.