Крумкач

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Крумкач

Крумкач
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Эдгар Алан По

Крумкач

Уначы, парой панылай, калі з думкаю бяссілай задрамаў я з мудрай кнігай, з важкай кнігай у руках, – то ачуўся ўраз ад гуку, нібы нехта жвава стукаў, быццам рэзка так застукаў да мяне нязваны страх. "Госць, – падумаў я, – чакае за дзвярыма, а не страх. Проста госцейка ў дзвярах”. Ах, сваволіла прырода, выла ветрам непагода, ценяў прывідных уроды на падлозе паляглі. Я чакаў з бясконцай
далі, покуль цені бушавалі,
памяць пра Лінор хавалі за бязрадасныя дні, пра святую, што ў Эдэме, на аддаленай зямлі... Згаслі тут яе агні.
Стылы шолах за парцьерай... Пашчу жах сваю ашчэрыў, паланіў мяне між крэслаў, габеленаў, медных ваз. З заміраннем сэрца, ціха, прашаптаў я, каб не крыкнуць: "Гэта госць стаіць нязнаны за дзвярыма ў позні час, проста госць таемны хоча быць са мной на гэты раз. Проста госць у змрочны час”. Акрыяўшы з перапуду, рады госцю, нібы цуду, "Выбачайце, пан ці пані, ледзь расчуў у цемры вас,” – гаварыў я з парываннем і з затоеным чаканнем, і апраўдваўся дрымотай ля каміна ў позні час... Толькі расчыніў я дзверы, цемра ў дом пранікла ўраз. Толькі – цемра ў гэткі час. Паланёны цемрай важкай, я стаяў і дыхаў цяжка, думкі сноўдалі такія, нібы змеі з чорных нор; доўга слухаў цішыню я – непадатную, густую, як са змроку раптам чую слова цёплае: "Лінор!” Гэта я шапнуў, а рэха адказала мне: "Лінор!”, мне вярнула як дакор. Раззлаваны гэтай стратай, зачыніўся, скрухай сцяты, я, аднак, пачуў адразу за дзвярыма тарарам. "Той жа стук, мацнейшы толькі! – думкі роспачнай іголкі паімчаліся па нервах. – Той жа госць ранейшы там... Не! То вецер з аканіцай усчынае тарарам. Вецер – больш нічога там!” Адчыніў я аканіцы – Крумкач выйшаў, як з вязніцы, з цемры вонкавай панылай, азірацца важна стаў. Потым пырхнуў на Палады бюст, усеўся аграмадай з выглядам паважным, рады, мабыць, што мяне застаў. Рады, што ў самотным доме чалавека ён застаў. Сеў, нічога не сказаў. І, ачуўшыся аднак жа, прыглядзеўся і заўважыў я ўсю веліч гэтай птушкі, чорнай, як сама бяда. І сказаў: "Твой выгляд страшны адначасна значны, важны, называць цябе як скажаш, ці ёсць назва хоць адна? Сярод тысячы найменняў ці ёсць назва хоць адна? Каркнуў госць мой: "Пустата!” Птушкі голас недарэчны паласнуў мяне, як мечам, бессэнсоўнасцю нахабнай з галавы да ног абдаў. Бо ўсім ясна, што не ў сілах птушка поўначчу панылай турбаваць жытло чужое, як татарская арда. Птушка, што на бюсце белым – рыхтык чорная руда. Птушка з клічкай Пустата. Ён сядзеў так нерухома, што здаваўся часткай дома, гэты
прыхадзень нязваны, пасланец начы нямой.
Крумкачынай дзюбай страшнай ён выцягваў жыцці нашы і нагадваў пекла пашчу пры канцы дарогі той, што праходзім, каб дабрацца да канца дарогі той... Каб назвацца Пустатой.
Здрыгануўся я ўсім целам, а Крумкач на бюсце белым па-ранейшаму спакойна, нібы ён са мной на "ты”, касавурыўся, старэча. О, навошта гэта стрэча ў прыцемку Пуціны Млечнай, ва ўладарнасці бяды... Адбылася так раптоўна ва ўладарнасці бяды! Ды пад зоркай Пустаты. Крэсла да яго пасунуў, разглядаў з ранейшым сумам, разважаў, а крык ірваўся, з горла сіплы крык "Ратуй! Развярні гаротны лёс мой, пакажы паляны, плёсы, і распырскай, сонца, росы, адвядзі маю бяду. Адвядзі, вярні на месца, як у рэчышча ваду!” Ды крычаў я ў Пустату. Што за дзіўная разлука, і за што такая мука – не спасцігнуць мне давеку на сваім пякельным дне. Толькі люстры промень цьмяны, толькі вечныя падманы лезуць з памяці экрана, як Лінор душу кране. Пра Лінор святая памяць як душу маю кране. О, за што такое мне! Падалося: серафімы выплывалі ў пасмах дыму, на дыван сцякалі проста, як крынічная вада. І спяваў я ў ачмурэнні, ды маліўся аб збавенні, мільгацелі гукі, цені, піў я кубак свой да дна. Піў любові непадзельнай медны кубак свой да дна. Крумкач каркнуў: "Пустата!” Пракрычаў я: "Згінь, пракляты! Дух пякельны, твае краты пагубілі ўсё на свеце, што люблю я з даўніх пор! Хто цябе сюды паклікаў, што сядзіш у цьмяных бліках ты на бюсце нерухома, каркаеш, як злы дакор? Ты чаму адзін і той жа пасылаеш мне дакор? Зыкнуў госць мой: "Nevermore!” Паўтарыў я: "Згінь пракляты! Дух пякельны, твае краты перакрыжавалі веру, веру даўнюю ў жыццё. Ці ёсць Бог над гэтым светам, або круціцца планета, адзінокая планета адлятае ў небыццё? Адлятае, як лістота з дрэў асенніх, як лісцё... Божа, дай мне забыццё!” "Пакідай мой дом самотны, доўжыць дай спакой дрымотны, – я падскочыў, крыкнуў: – З ветрам ты ляці ў начны прастор! Ані пёрка, ані духу не пакінь сваіх, каб скруха не вярнулася і вуха, каб не чула з гэтых пор, пра цябе не чула вуха анічога з гэтых пор!” Каркнуў госць мой: "Nevermore!” Ён сядзіць дагэтуль, вечна. За акном Пуціны Млечнай зоркі ззяюць. Іх не бачу. У гаркавую ваду апускаю сны і мроі. А Крумкач сваім спакоем заварожвае і поіць, корміць ён маю нуду. Дэман, што ў абліччы птушкі, думу думае адну – каб глядзеў я ў Пустату.
Комментарии:
Популярные книги

Две дороги

Ардаматский Василий Иванович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Две дороги

Трилогия «Хроники Сиалы»

Пехов Алексей Юрьевич
3. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Трилогия «Хроники Сиалы»

3ds Max 2008

Верстак Владимир
Видеосамоучитель
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
3ds Max 2008

Я спас СССР! том 1

Вязовский Алексей
1. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Я спас СССР! том 1

Обрыв

Гуцман Пётр Яковлевич
5.00
рейтинг книги
Обрыв

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
8.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

НЕОЖИДАННЫЕ ПРЕДСКАЗАНИЯ

Непомнящий Николай Николаевич
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
НЕОЖИДАННЫЕ ПРЕДСКАЗАНИЯ

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Бортнянский

Ковалев Константин Петрович
748. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Бортнянский

Собрание сочинений, том 20

Энгельс Фридрих
20. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Собрание сочинений, том 20

Мифы и правда о плане Барбаросса

Веремеев Юрий Георгиевич
Анатомия армии
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Мифы и правда о плане Барбаросса

Реквием

Единак Евгений Николаевич
5.00
рейтинг книги
Реквием

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.60
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Опыт дурака-3. Как жить и добра наживать. Самостоятельное изготовление семейного счастья в домашних условиях

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
6.80
рейтинг книги
Опыт дурака-3. Как жить и добра наживать. Самостоятельное изготовление семейного счастья в домашних условиях
Спасибо за голос.