Поделиться:
Шрифт:
Кастусь Цвірка
Каласы
Вершы
Я з той краіны...
A між бароў, сярод імшары дзікай,
Дасюль вядзецца пасека лясная.
Багата дзіў аб ёй апавядаюць
I называюць гэтак жа—Хадыка.
Вёска Хадыка (Нова-Цярушкаўскі сельсавет Салігорскага раёна), якая ўзнікла на месцы легендарнага ўрочы- шча, у час вайны была разам з людзь- мі спалена нямецка-фашысцкімі захоп- нікамі. Дубы ды сосны. Хвошч ды вязель. Жывіцы выстаялай хмель. Я думаў: стрэне, даўгавязы, Над звонкай студняй журавель. Я думаў: сопочную казку Раскажуць ліштвы, a ў акне Адчыніць вейкі — калі ласка — Блакіт нябесны ў сэрца мне. Я думаў: ля прысад рабінавых, На вуліцы, дзе мурава, Акружыць стайкай вераб'інай Мяне вясковая дзятва... Дарэмна: у вянку яловым — Вуглі ды некалькі цаглін. Дыміць па печышчах вясковых Расліна горкая — палын. Той чорны дзень — як цень далёкі, Ды ўсё запомніў гэты кут. Па сёння — ледзь ступі — сарокі Спалохана стракочуць тут. Песня партызана Ты думаў, фашыст, што кінуўшы голае цела маё Ў лёд сцен, Ты ўсё ў мяне адабраў: кашулю, якая ад смерці халоднай ратуе; край мой, што буслам клякоча над галінастай вярбою; мову маю беларускую, што з веку крыніцай у хатах цурчыць, не сціхаючы; волю, што крылы дае для самых высокіх палётаў. Ды ты пралічыўся: забыў ты пра песню, якая ў сэрцы маім засталася. І гэтая песня вярнула мне ўсё: кашулю, якая ад смерці халоднай ратуе; край мой, што буслам клякоча над галінастай вярбою; мову маю беларускую, што з веку крыніцай у хатах цурчыць, не сціхаючы; волю, што крылы дае для самых высокіх палётаў! * * * Як анямеўшы, стаялі тады мы Пад талеркамі радыё... Гараць гарады... Градам Білі словы па нас. Як жа так дапусцілі? Дзе мы былі дагэтуль? Гарбелі спіны, урасталі ў плечы берэты. Так, мы былі ў сябе (о, як мы забывалі на свет, што рассцілаўся за вокнамі ў мачтах i кветках), Так, мы былі ў сябе — у сваіх кватэрах-клетках, у цэхах-клетках, Так, у сябе— у сваіх рэбраў клетках... I вось— па галаве, як прутам жалезным: Вайна!.. Не спіце ж, не спіце, не спіце цяпер — на галовы, на рукі, на вочы, на дзіцячую даверлівасць душ — Бомбавы душ! Бомбавы душ! Маўклівыя, мы адзявалі бушлаты, Плугі свае i станкі пакідалі, на плечы ўскідвалі аўтаматы. Ішлі — заладзіць-забіць пралом (ад Чорнага да Балтыйскага мора ў граніцы i ў сэрцах пралом, праз які ляцелі агонь, жалеза i смерць). Чатыры гады (без аднаго месяца) мы заладжвалі гэты пралом. Не бярвеннямі, не жалезам, не бетонам, не гравіем, не цэглаю, не зямлёй — Самімі сабой! Самімі сабой!.. 2О мільёнаў (гэта ўсяго па статыстыцы) Легла, як скалаў, нас, Каб заладзіць Гэты пралом.Комментарии:
Популярные книги
История ислама. Исламская цивилизация от рождения до наших дней
Научно-образовательная:
история
культурология
религиоведение
4.00
рейтинг книги
Испытание ядом
1. Путь Элены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.96
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
"Фантастика 2024-179". Компиляция. Книги 1-30
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
"Фантастика 2025-103". Компиляция. Книги 1-17
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сотрудник агентства «Континенталь» (Сборник)
Оперативник агентства «Континентал»
Детективы:
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.52
рейтинг книги
Практические основы кулинарного искусства. Краткий популярный курс мясоведения
Дом и Семья:
кулинария
6.25
рейтинг книги
Двадцать и двадцать один. Наивность
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Обрыв
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.93
рейтинг книги
Скарамуш
1. Скарамуш
Приключения:
исторические приключения
8.58
рейтинг книги
Палач времен
3. Смутное время
Фантастика:
научная фантастика
7.75
рейтинг книги
Сознающий ум. В поисках фундаментальной теории
Философия сознания
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Дьявольская сила
Детективы:
шпионские детективы
5.00