Галасы продкаў

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Галасы продкаў

Галасы продкаў
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Віктар Лупасін
Галасы продкаў
Вершы

ЗМЕСТ

Прысьвячэньне

Сустрэча

Напiс

Махайрод

Сябры

Перад пачаткам

800 000 000 год да н. э.

Марш мiяцэнавых сланоў

Паэза верхняга мелу

Старая песьня

Настальгiя

Аб чым пяе мэрытэрый

Трыялет

Двухрадкоўе

Дыпладок

Ля вогнiшча

Post Scriptum.

ГАЛАСЫ ПРОДКАЎ

Прысьвячэньне

«Вершаваная вiкiпэдыя, вершаваная вiкiпэдыя, —

Вы прымружыцеся пагардлiва ў тэатральны ларнэт. —

Не паэзiя, а камедыя, не паэзiя, а камедыя:

Мiж мянтузамi i мяншынямi у яго мэнуэт».

Не для вас, паны выкшталцоныя, я пiшу тэнцоны з канцонамi

I санэты свае з вэрлiбрамi я пiшу не для вас,

А для нiгераў з насарогамi, што трушчобамi ды бярлогамi

Загароджаны ад паэзiяў вашых кволенькiх рас.

Сустрэча Самы
канец кайназойскае эры.
Гомель. Зiма. Плейстацэн. Сьнегу паўсюль навалiла бяз меры. Ўсюды суладнасьць i сэнс. Думаю думу пра ўчора i заўтра, Думу пра норы мае. Раптам з кустоў малады пiтэкантрап Наперарэз паўстае. Ў новае шкуры, з вялiкай сякерай, Шнар паляўнiчы на лбе. Дружа! ня трэба! другiм павячэрай! Я не патрэбен табе. Вершаў маiх у маленькай галоўцы Не ператравiш, нi-нi! Не перакажаш на вашае моўцы Песьню пра доўгiя днi. Што ж ты, нябога, ўзьнiкаеш пад носам, Шкодзiш натхненьню майму? Мы ж з табой тут у лагчыне сам-насам — Ну а калi абдыму? Сьцiсну ў абдымках — i пырснуць вантробы, Пырснуць на сьнег i гальлё, I ад тваёй застанецца асобы Толькi згаданьне маё. ...Далей ступаю па роднаму краю, Цела гаю i душу. Мiлыя далi мае аглядаю, Хобатам вершы пiшу.
Напiс Я сам сабе нерукатворны помнiк, Я цар прыроды, я другое сонца, Я сам сабе i мармур i гранiт, Я дзiва сьвету у зiхоткiх промнях, Я уладар усёй зямлi бясконца, Я цар цароў — магутны Трылабiт!
Махайрод Махайрод махае ротам, Мяса рэжа пасярод. Рухi лапаў быццам ротар, Сам нiбы барвовы рот Крыважэрны махайрод. Сёньня ўгору, сёньня ўдолу Папабегаў ён, як хорт. То закон усiх жывёлаў: Калi быў слабы i кволы, Будзеш смачны, быццам торт. Вус аблiжа, памарудзiць, Замуркоча пад ракой. Рэшту кiне ваўкам, людзям, Каб ня смелi запаскудзiць Адпачынак i спакой.
Сябры Па плошчы iдзе чалавек. Насустрач — аўстралапiтэк. — Як маешся, брат чалавек? — Звычайна, аўстралапiтэк. — Чым зоймемся, брат чалавек? — Як хочаш, аўстралапiтэк. — Дайграешся, брат чалавек! — Як зробiш, аўстралапiтэк. — Не моцна я, брат чалавек? — Як знаеш, аўстралапiтэк.
Перад пачаткам Зямля была пад чорным небам. Нiхто на ёй не жыў. Сонца было маленькае. Месяц ледзь ня ўпаў на зямлю. А потым зямля правалiлася ў магму, Магма застыла I пачалася гiсторыя.
800 000 000 год да н. э. Зямля пад лёдам. Па-над лёдам неба. Ад полюсу да полюсу зiма. На ўсёй прасторы нi вады, нi хлеба Няма — мiльён гадоў вады няма. Вялiкi Месяц i малое Сонца Ня грэюць сьнегу белага. Зiма. Зiма, якая цягнецца бясконца, I iншага нiчога тут няма. Усё ў мiнулым: i гэтэратрофы, Што склалi маладой Зямлi планктон, I вулканiчных жахаў катастрофы У тысячы магутных гiгатон; Усё у будучынi: трылабiты, Якiх дагэтуль не было нiдзе, I дыназаўры, i мэтэарыты, I ўсё, што ё цяпер сярод людзей.
Марш мiяцэнавых сланоў Трубi Труба! Трубi Труба! Трубi Труба Даўгая! Скачы Скакуй Скачы Скакуй Адсюль Да
небакраю!
Лясы Пяюць, Лугi Пяюць I песьнямi Палаюць: Сланы Цяпер Усе Цяпер На носе Трубы Маюць! I вось I я I вось I я Сваю Трубу Уздзену I пра- Трублю, I пра- Трублю Эпоху Мiяцэну!
Паэза верхняга мелу I Наша справа — еш ды какай, Дыназаўрык, дыназаўрык. Нам усё жыцьцё за ранак, Нам паўсюль хваёнак смачных, Кветак-папарацяў хопiць, Каб напружыць свой жывоцiк. Нi садоў, нi агародаў Нам ня трэба агародзiць. Як ты вылупiўся з яйка, Трэба дзеiць: еш ды какай. Хiтрасьцi яно нiякай Ад цябе не вымагае. Гэта выгадуе сiлу, Каб нага цябе насiла; Гэта выгадуе шыю, Каб дастала да галiнак. Быў маленькi дыназаўрык — Пройдзе заўтра i пазаўтра, Станеш мажны i цыбаты, Будзеш думаць i пра самак. Каб адну хаця паймецi, Трэба нам хвастом грымецi I страсаць усё паветра, Прабiваючы бар'еры. А для гэтага — парада, Маё мiлае дзiцятка: Еш ды какай, еш ды какай, Не турбуйся пра парадак. II Усяго па калена, а нiчога няма. Усяго па пояс, а нiчога няма. Усяго па шыйку, а нiчога няма. Па са-ме-нькую шыйку! Чагосьцi не стае. Дыназаўрык падляцеў На 4 ножкi сеў I пабёг, i пабёг У малюткi закуток. — Мама, а былi тыраназаўры? — Не былi, даўно ўжо не былi. Iх нiхто ня помнiць на Зямлi. Смачна еш i какай патаўсцей. — Мама, а чаго з намi будзе? — Усё з намi будзе. Будзем i есцi, будзем i какаць. Не хвалюйся. — Мама, а чаго вымерлi тыраназаўры? — Есьцi не хацелi, Какаць не хацелi, Маму не – эслу – ха – лiся. III Еш ды какай, дыназаўрык. Вас няма на кантынэнце. На адной вялiкай выспе Вы пакуль яшчэ жывеце, Што плыве ў глыбокiм моры, Што вандруе ў дзiкiм моры. Мэзазойскай засталося Эры 100 тысячагодзьдзяў.
Старая песьня Як на Лысай гары Трое мамантаў, А на Белай гары Двое мамантаў, А на Мохаўскай гары — Пяцёра мамантаў! Пяцёра мамантаў Ды з маманцiхамi, А маманцiхi ўсе З маманцяняткамi, Маманцяняткi з блошкамi. А на Лысай гары Забiлi мамантаў, А на Белай гары Забiлi мамантаў, А на Мохаўскай гары Забiлi мамантаў. Забiлi мамантаў Ды з маманцiхамi, А маманцiхi ўсе З маманцяняткамi, Маманцяняткi з блошкамi.
Настальгiя Нашае пакаленьне Iншае ўсё ж было. Мора сьнягоў па калена Годна яно прайшло. Як нам было ўсё проста, Простага нават прасьцей! Моцным было сяброўства, Вербы расьлi гусьцей. Ну а якiя красунi Шпацыравалi паўсюль! Вам у цяперашнiм суме Гэткiх ня ўзяць нiадкуль. Гэх! не паўторыцца заўтра Сьнег мiнулай зiмы. Хутка, нiбы дыназаўры, Зьнiкнем з планэты i мы.
12
Комментарии:
Популярные книги

Арестант

Константинов Андрей Дмитриевич
7. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.29
рейтинг книги
Арестант

Враг Империи

Медведев Антон Николаевич
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Враг Империи

О любви

Жуховицкий Леонид Аронович
Проза:
рассказ
5.00
рейтинг книги
О любви

Анатомия зла

Мандалян Элеонора Александровна
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Анатомия зла

Электрические тела

Харрисон Колин
Детективы:
прочие детективы
6.60
рейтинг книги
Электрические тела

Человек-землетрясение

Конзалик Хайнц
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Человек-землетрясение

Я бог. Книга XXXIX

Дрейк Сириус
39. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я бог. Книга XXXIX

Офицеры и джентльмены

Во Ивлин
Проза:
современная проза
7.00
рейтинг книги
Офицеры и джентльмены

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Русская литература сегодня. Жизнь по понятиям

Чупринин Сергей
Русская литература сегодня
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Русская литература сегодня. Жизнь по понятиям

Двое, не считая призраков

Нестерова Наталья Владимировна
Проза:
современная проза
8.41
рейтинг книги
Двое, не считая призраков

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.60
рейтинг книги
Тринадцатый II

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Добыча. Всемирная история борьбы за нефть, деньги и власть

Ергин Дэниел
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Добыча. Всемирная история борьбы за нефть, деньги и власть
Спасибо за голос.