Дубянецкі

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дубянецкі

Шрифт:

Міхал Дубянецкі

«Трэба рызыкаваць».

Дзёньнікавыя запісы 1985-1988 гадоў

Падрыхтоўка да друку Станіслава ДУБЯНЕЦКАГА.

Публікацыя Марыі Міхайлаўны Дубянецкай.

Яшчэ адна праява асабістай мужнасьці

У долі кожнага рэдактара перыядычнага літаратурнага выданьня ёсьць шчасьлівыя хвіліны. Яны зьвязаны з першаадкрывальніцтвам новых талентаў, выдатных твораў. За амаль 16 гадоў працы ў рэдакцыі часопісу “Полымя” мне даволі часта даводзілася перажываць такую радасьць.

Але

гэта запеўка. Гаворка пойдзе пра трошкі іншае. Сёньня, з вышыні гадоў, мне падаецца цікавым, што рэдагаваньне мастацкіх рэчаў: раманаў, аповесьцяў, апавяданьняў, п’ес, вершаў, паэмаў помніцца толькі ў выключных выпадках. Затое ўсе ўспаміны, дзёньнікі, якія давялося рыхтаваць да друку самому ці нават проста чытаць вокам галоўнага рэдактара, не забываюцца. І тым больш такі жывы, эмацыянальны, выбуховы матэрыял, як дзёньнікі Міхала Дубянецкага “Трэба рызыкаваць…”

Як вядома, Дубянецкі быў таленавітым энцыклапедыстам, перакладчыкам, пісьменьнікам. Але асабліва ўдала і надзвычай вынікова спалучыліся ў ім дзьве прыродныя адоранасьці.

Ён стаў бліскучым кніжным выдаўцом – захопленым, ініцыятыўным, мудрым. Аднак на пасадзе дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”, каб яно працавала ня толькі на выкананьне эканамічнага плану, а для людзей, гэтым адбыць было немагчыма. Каб выпускаць патрэбныя, цікавыя кнігі, каб змагацца за іх з цэнзурай, патрабаваліся сьмеласьць, мужнасьць. У Міхала Дубянецкага яны меліся, пра што сьведчылі многія эпізоды ягонай дзейнасці.

Яшчэ адной праявай асабістай мужнасьці гэтага слаўнага чалавека сталі дзёньнікі. Здаецца, гэта так проста – пачаць іх весьці, зрабіць першы запіс. Але толькі не ў таталітарнай дзяржаве. Тут патрэбна адвага, бо занатаваныя радкі могуць трапіць у рукі высокапастаўленых ідэалагічных цэрбераў, цэнзараў у пагонах, а тады – чакай бяды. Ён гэтага не спалохаўся.

Друкаваць дзёньнікі М. Дубянецкага часопіс “Полымя” пачаў у № 2 за 1999 год. Гэта быў асобны сшытак, які меў загаловак “Да гісторыі выданьня аповесьці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”. Яму была дадзеная назва “Злое вогнішча”, а радок аўтара пакінуты падзагалоўкам. Да ліквідацыі незалежных рэдакцыяў, якая адбылася ў 2002 годзе, мы пасьпелі апублікаваць іх у “Полымі” у № № 10-12 за 2001 год, № № 1-4 за 2002 год...

Радуюся, што часопіс “Дзеяслоў” вырашыў апублікаваць астатнюю частку зьмястоўных дзёньнікаў. Гэта высакародна і справядліва ў дачыненьні да памяці пра Міхала Дубянецкага. Будзем спадзявацца, што некалі дзёньнікі выйдуць і асобнаю кнігаю.

Сяргей Законьнікаў.

5 студзеня 1985 году. Субота. Сяджу дома – выходны дзень. “Сяджу” – не зусім дакладна, бо ўвесь час нешта раблю. Днямі канчаткова вызваліўся ад “блакады” – “Блакаднай кнігі” Алеся Адамовіча і Данііла Граніна. Гэта незвычайная кніга вычарпала мяне канчаткова, фізічна і маральна. Фізічна таму, што вялікая, таму, што быў пэўны тэрмін здачы яе да выданьня, таму, што патрэбна было мазольна ўдасканальваць уніфікацыю мноства шмат разоў паўтораных там імёнаў, адрасоў і іншых рэаліяў. Маральна таму, што надзвычай цяжка аказалася быць прыкаваным такі працяглы час да тых трагічных, жудасных блакадных гісторыяў. Адчуваю, што я доўга яшчэ буду знаходзіцца пад уражаньнем усіх тых кашмараў, што доўга не змагу ўзяцца зноў за нешта значнае.

На 1986 год да выданьня не планую сабе нічога. Значыць, 1985 год – “свабодны”. А сёньня першы дзень гэтай свабоды. Як ніколі ўважліва

азнаёміўся са сьвежым “ЛіМам”. Гэта першы нумар новага году. Вялікую плошчу нумару занялі ўзнагароды і… некралогі. Сьцяпану Александровічу нада­дзеная годнасьць “Заслужанага работніка культуры БССР”. Так сабе, без усякае юбілейнае даты, бяз нейкага “гарачага ўчынку”, а проста “за шматгадовую плённую літаратурную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцьці” Хай сабе й так! Любіць ён афіцыйнае, дзяржаўнае прызнаньне, дамагаецца яго. Але ж дзівак, хапіла б і добрага прызнаньня шматлікіх і ўдзячных яго чытачоў. Зрабіў жа нямала. Гэта і застанецца ў яго вечным актыве, а ня тое званьне, што вельмі часта даецца неўпапад.

А вось Станіслаў Марцалеў за сваё 60-годдзе атрымаў Ганаровую грамату Вярхоўнага Савету БССР. Сядзеў бы і дагэтуль у ЦК, дык, напэўна, адхапіў бы ордэн за сваю антыкультурную дзейнасьць на пасадзе загадчыка аддзелу культуры. Божа, колькі ён напсаваў нашай літаратуры, нашай культуры! Як шчыраваў ён на ганебнай ніве русіфікацыі! Ды й цяпер псуе і шчыруе, шчыруе і псуе. А на цяперашняй пасадзе яго гэта можна “пасьпяхова” рабіць. Усё-такі камандуе цэлым Інстытутам. Ды якім – мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору!

Цэлую старонку займаюць партрэты новых лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, а таксама артыкул пра іх Максіма Танка – старшыні Камітэту па гэтых прэміях. Аж 21 лаўрэат! Сярод іх 5 пісьменьнікаў, адзін журналіст, адзін мастак. Я рады за Дануту Бічэль, Петруся Макаля, Дзьмітрыя Бугаёва, Анатоля Грачанікава, творчасьць якіх я ведаю і ў асноўным люблю. З задавальненьнем успрымаю таксама прэміі цудоўнай артыстцы Марыі Захарэвіч, мастаку Гаўрылу Вашчанку. Прэмія прысуджаная таксама і вялікаму нашаму Уладзіміру Караткевічу. Надта позна зрабілі гэта! “Цэхавая” грызьня, групаўшчына не дазволілі аддаць належнае гэтаму Сьветламу Чалавеку пры ягоным жыцьці. На папярэдні ж конкурс, які быў яшчэ пры Валодзевым жыцьці, вылучаўся той самы раман “Чорны замак Альшанскі”. І тады адхілілі. Затое цяпер, ратуючы свой аўтарытэт, рэабілітуючы сябе перад смуткуючай дагэтуль Беларусьсю па Такой Страце, заплюшчыўшы ад ганьбы і сораму вочы, прызналі Творцу. А каб раней, дык, можа, гэтае прызнаньне хоць крыху сагрэла б яго збалелае сэрца. А можа, і выратавала б жыцьцё, хоць Ён і ня падкі быў на афіцыйную славу…

Яшчэ старонка – рэпартаж пра адкрыцьцё Літаратурнага музею Петруся Броўкі. Вось каго ўжо песьцілі “партыя і ўрад”. Узьнялі да найвышэйшых годнасьцяў ня толькі БССР, але і СССР – і ў літаратуры(!), і ў навуцы(!), і ў партыі, і ў дзяржаўным апараце. А ён жа не раўня Караткевічу. Памёр гэты Пятрусь, і яго ўжо ніхто і не ўспамінае. Пуставаць наканавана ягонаму музею… Сьмерць жа Уладзіміра Караткевіча адгукнулася вялікім болем у сэрцах кожнага беларуса. З кожным днём яго веліч расьце і будзе вечнай слава яго на нашай зямлі.

7 студзеня 1985 г. Прыняў удзел у адкрыцьці Рэспубліканскай школы “Юны літаратар”. Гэтая падзея адбылася ў 10 гадзінаў у Доме літаратара. Зала на 350 месцаў была перапоўненая: сюды зьехаліся таленавітыя вучні старэйшых класаў Менску і ўсёй рэспублікі. Школа будзе мець два аддзяленьні – вочнае і завочнае. Першае для мінчукоў, другое для іншагародніх.

Ад імя арганізатараў Школы (Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, Міністэрства асьветы БССР і Саюзу пісьменьнікаў) заняткі распачаў дырэктар школы Яўген Лецка. Ён хораша, узьнёсла акрэсьліў мэту Школы, прывязаў яе да традыцыі “Маладняка”, расказаў пра форму і метады яе функцыянаваньня, прадставіў склад Савету школы. Юных літаратараў віталі бацькоўскім словам Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Віктар Каваленка, Міхась Лазарук.

Комментарии:
Популярные книги

Философия

Алексеев Петр Васильевич
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Философия

Я уже бог. Книга XL

Дрейк Сириус
40. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я уже бог. Книга XL

"Фантастика 2024-48". Компиляция. Книги 1-29

Вишневский Сергей Викторович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-48. Компиляция. Книги 1-29

Чужак

Фрай Макс
1. Лабиринты Ехо
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Чужак

Булгаков

Варламов Алексей Николаевич
Проза:
историческая проза
современная проза
повесть
5.00
рейтинг книги
Булгаков

"Фантастика 2025-10". Книги 1-31

Вальтер Макс
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-10. Книги 1-31

"Фантастика 2025-123". Компиляция. Книги 1-32

Ипатова Наталия Борисовна
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
мистика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-123. Компиляция. Книги 1-32

"Фантастика 2024-104". Компиляция. Книги 1-24

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-104. Компиляция. Книги 1-24

Лебединая Дорога (сборник)

Семёнова Мария Васильевна
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Лебединая Дорога (сборник)

Загадки истории. Факты. Открытия. Люди

Ермановская Анна Эдуардовна
Научно-образовательная:
история
7.00
рейтинг книги
Загадки истории. Факты. Открытия. Люди

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.33
рейтинг книги
Тринадцатый

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Война и наказание: Как Россия уничтожала Украину

Зыгарь Михаил Викторович
Документальная литература:
прочая документальная литература
публицистика
5.00
рейтинг книги
Война и наказание: Как Россия уничтожала Украину

В объятиях страха, или За котом на край Вселенной

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В объятиях страха, или За котом на край Вселенной
Спасибо за голос.