Час чумы

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Час чумы

Час чумы
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Рым, 1521

I

— Гэта праўда, што вы нарадзіліся ў самым сэрцы варварства?

Жанчына хацела здавацца абыякавай, але ў трошкі прымружаных агатавых вачах пад негустымі цёмнымі бровамі свіцілася цікаўнасць. Вясновы вецер варушыў празрыстыя запавесы, раз-пораз напаўняючы іх і робячы падобнымі да ветразяў. Са спічастага прачыненага вакна, што глядзела на кветнік, плыў водар размарыну. Удалечы жаўцелі тэрмы імператара Каракалы. Мужчына маўчаў. Пытанне было не з тых, на якіх можна адказаць адным ці двума

словамі, і ён задумаўся.

Ён быў непаглядны, прынамсі, непаглядны паводле канонаў гэтай краіны і свету, да якога належала жанчына. Невысокі і шырокі ў плячах, з выцягнутым тварам, адзінаю вартасцю якога знаўцы законаў прыгажосці назвалі б грубаватую правільнасць ліній, з доўгімі дужымі рукамі, ён быў падобны да прасталюдзіна, але гэтаму ўражанню пярэчыла ўнутранае святло, што адбівалася ў шырока пасаджаных вачах, выдаючы чалавека не толькі разумнага, але і асвечанага. Пра гэта казала і адзенне: белая кужэльная кашуля і строгі глухі каптан з квадратным выразам, такі, што носяць бакалаўры або іншыя людзі, якіх кормяць вольныя мастацтвы. Незвычайныя ў італьянцаў звіслыя вусы, густыя валасы колеру жытняй саломы і нетутэйшы халаднаваты блакіт вачэй сведчылі, што чалавек гэты з далёкіх паўночных краёў. Мужчыну было блізу сарака, і ён пражыў на свеце ўдвая болей за сваю суразмоўніцу.

— Вы прымушаеце даму чакаць, — незадаволена сказала жанчына, папраўляючы залацістыя, з масянжовым адлівам валасы.

— Я не хацеў бы пакрыўдзіць вас сваім адказам. — Мужчына гаварыў па-італьянску, крыху расцягваючы словы. — Мне таксама даводзілася чытаць кнігі, якія сцвярджаюць, што ў маёй краіне зоркі свецяць удзень і ўначы, што золата ў нас нязмерна больш, чым жалеза, а людзі, не раўнуючы як цыклопы, маюць па адным воку пасярод ілба. Магу вас запэўніць, што гэтыя звесткі настолькі ж праўдзівыя, як і тыя, што па Рыме ходзяць мядзведзі і што ў Вечным горадзе ляжыць вечны снег. Зрэшты, пра колькасць вачэй у маіх адназемцаў вы можаце меркаваць і самі, варта толькі ўважлівей зірнуць на аднаго з іх…

Ён, відавочна непакоячыся, што апошнія словы прагучалі занадта рэзка, кінуў на жанчыну хуткі позірк, але тая сядзела, не мяняючы паставы, і, як і раней, ленавата абмахвалася прастакутным ядвабным вахлікам з жоўта-зялёнай выяваю заморскай птушкі.

— Але я схільны вінаваціць не аўтараў гэтых кніг і тым больш не чытачоў, якія мусяць верыць у бязглуздыя прыдумкі, — гаварыў далей мужчына. — Мы вінаватыя самі, бо яшчэ не здолелі сказаць свету слова праўды пра сваю зямлю.

— Няўжо ў вас няма дзівосаў, пра якія столькі гавораць? — расчаравана і недаверна спыталася жанчына.

— Дыму без агню не бывае. Ніхто не мае такіх бязмежных, як нашы, лясоў. Царства нашых звяроў і птушак найбагацейшае на ўсім свеце. Толькі ў нас жывуць зубры, якіх ахоўвае княжая грамата. Мы і самі пакуль што не зведалі ўсіх таямніц нашых пушчаў.

— Я чула, у юнацтве вы былі простым паляўнічым…

— Гэта праўда.

— Раскажыце. — Яе просьба прагучала амаль як загад.

Яна паднялася з лёгкага трохногага крэсла і наблізілася да вакна. На нізкім століку перад крэслам засталася ляжаць кніга. Гэта быў трактат Катарыны Сфорца «Як стаць прыгожай», які вывучалі цяпер знатныя дамы ўсёй Эўропы, і мужчыну захацелася сказаць, што донне Франчэсцы няма аніякай патрэбы чытаць гэтую кнігу, напісаную сваячкай вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай.

— Паляўнічымі былі мой бацька, і мой дзед, і дзед майго бацькі. Першы раз мяне ўзялі на

ловы, калі мне споўнілася сем гадоў. Тыя ловы запомніліся мне назаўсёды. Калі праз два тыдні мы вярнуліся, маці не сустрэла нас, а на месцы сялібы мы ўбачылі пажарышча. Ускрай пушчы прайшлі татары… — Ён на хвілю замоўк. — Пушча была маёй першай школай. Я і цяпер часта чую яе музыку…

Ён падышоў да крэсла, дзе толькі што сядзела жанчына, і паклаў на прыслон свае шырокія далоні.

— У нашых лясах няма такога звера, на якога мне не давялося б паляваць. Але гэта могуць сказаць пра сябе многія. У нас кожны — паляўнічы…

Мужчына непрытоена любаваўся доннай Франчэскай. З таго цьмянага і настылага зімовага дня, калі ён убачыў яе ля калоны ў саборы святога Паўла і яна здалася яму ўвасабленнем самой маладосці, ён упершыню быў з ёю з вока на вока… Ён лічыў за шчасце так блізка бачыць гэты пяшчотны авальны твар з бездакорнымі прапорцыямі, чысты і высокі ад прыроды лоб, над якім не трэба было на два пальцы галіць валасы, як рабілі рымскія красуні, гэтае лёгкае золата валасоў, перахопленае ніткаю жомчугу, і вялікія, крыху пукатыя вочы, і круглявы падбародак з трыма пацеркамі маленькіх радзімак… У донне Франчэсцы ўсё здавалася яму суладным: пашытая з цяжкога ядвабу бэзавая сукенка з гранатавым узорам дзіўным чынам адпавядала яе імю, а буйны смарагд у авянечніку не толькі надаваў бляск вачам, але і падкрэсліваў чырвань вузкіх, аднак жывых і паўнакроўных вуснаў. Нават абцягнутыя саф'янам чаравікі-цаколі на высокай, ледзьве не на локаць драўлянай падэшве, мода на якія прыйшла летась з Венецыі і якія ён, сустракаючы ненатуральна высокіх модніц, пагардліва ахрысціў дыбамі, нават гэтыя чаравікі на яе нагах выдавалі дарэчнымі.

Ён глядзеў на яе і апавядаў, як яшчэ дзіцем пераносіў па цаліку суліцы, як пераплываў побач з канём рэкі і месяцамі блукаў пушчаю. Яму хацелася, каб Франчэска ўвачавідкі ўбачыла, як стралец, злажыўшыся з лука, зразае жораву крыло, як ляціць па зямлі імклівы птушыны цень і, палохаючыся яго, маланкава зрываецца з месца зубр. Яму праглася, каб яна пачула, як разлягаецца ў прыцемку рэзкае «гох! гох!» і як, пазнаўшы саміцу, адгукаецца магутным працяжным ровам і напралом, абдзіраючы бакі, нясецца на здрадлівы голас паляўнічага-вабіка падмануты лось…

Мужчына гаварыў і бачыў, што яе вялікія вочы расплюшчваюцца яшчэ шырэй і з твару знікае ўдаваная абыякавасць. Ён чуў радасць ад улады сваіх слоў, але раптам у вачах у Франчэскі плескануўся спалох і тонкія белыя пальцы — нібы яна хацела ад нечага абараніцца — моцна сціснулі тронак вахліка.

— Хопіць, — холадна прагучаў яе голас, і мужчына з горкім непаразуменнем замаўчаў.

— Я хачу пачуць, як гучыць на вашай мове вашае імя, — без усякай сувязі з папярэднім сказала яна.

Мужчына падумаў, што для яе гэта проста прыхамаць, не болей. Кароткай пярэрвы было дастаткова, каб Франчэска з нейкай палёгкаю засмяялася.

— Ён забыў сваё імя, — узмахнуўшы вахлікам, прамовіла яна скрозь смех. — Памятае ўсіх сваіх звяроў, а імя — забыў.

Мужчына таксама ўсміхнуўся — стрымана, але ветліва — і са здзіўленнем адзначыў, што ўжо не адчувае аніякае крыўды.

— На мове майго народа мяне завуць Мікола. Мікола Гусоўскі.

Ён сказаў усю фразу не па-італьянску, і Франчэска, услухаўшыся ў нязвыклае гучанне чужых слоў, на момант утаймавала сваю весялосць. Аднак хутка яна ўжо зноў смяялася — без дай прычыны, як быццам проста дзеля таго, каб пахваліцца прыгожымі зубамі.

Комментарии:
Популярные книги

Вне закона

Горчаков Овидий Александрович
Проза:
военная проза
историческая проза
7.86
рейтинг книги
Вне закона

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Северные сказки

Сборник
Детские:
сказки
5.00
рейтинг книги
Северные сказки

В лесах. Книга Первая

Мельников-Печерский Павел Иванович
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
В лесах. Книга Первая

Сознающий ум. В поисках фундаментальной теории

Чалмерс Дэвид
Философия сознания
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Сознающий ум. В поисках фундаментальной теории

Время умирать

Смит Уилбур
7. Кортни
Приключения:
прочие приключения
8.33
рейтинг книги
Время умирать

Космический Апокалипсис

Рейнольдс Аластер
1. Космический апокалипсис
Фантастика:
космическая фантастика
7.00
рейтинг книги
Космический Апокалипсис

Сага о Копье: Омнибус. Том I

Уэйс Маргарет
1. Сага о Копье
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Сага о Копье: Омнибус. Том I

Дэниел Мартин

Фаулз Джон Роберт
Проза:
современная проза
7.91
рейтинг книги
Дэниел Мартин

Америка глазами эмигранта. Том 2

Мандалян Элеонора Александровна
Приключения:
прочие приключения
путешествия и география
5.00
рейтинг книги
Америка глазами эмигранта. Том 2

Битва полчищ

Рудазов Александр
9. Архимаг
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
9.31
рейтинг книги
Битва полчищ

Магия среди нас

Setroi
1. Магия среди нас
Фантастика:
космическая фантастика
6.25
рейтинг книги
Магия среди нас

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
6.20
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Том 9. По экватору. Таинственный незнакомец

Твен Марк
Проза:
классическая проза
6.25
рейтинг книги
Том 9. По экватору. Таинственный незнакомец
Спасибо за голос.