Барысаў

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Барысаў

Барысаў
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

1

Плыве у свет рака Бяроза, Плыве сягоння, як і ўчора: То паміж ніцых вербалозаў, То між адвечных пушчаў-бораў. Сваёй вадою поіць шчыра Калгасы, фабрыкі, заводы, І на плячах нясе між віраў Плыты і лайбы, й параходы. Плыве рака Бяроза плаўна, Плыве, мінае горы, долы; На берагах яе спраддаўна Паўсталі гарады і сёлы. Паўстаў
Барысаў ў сотні гоняў,
Стаіць над рэчкай і сніць думы: Якім ён быў, якія сёння Яму пяюць Бярозы шумы.

2

Княжылі тут князі, Крулі крулявалі, І цары царылі У крывавай хвалі. Турмы будавалі, Кавалі кайданы, На народным целе Сачыліся раны. Былі войны, бітвы, Слёзы, кроў ліліся, Шведа, Банапарта Сляды засталіся. Ў бярэзінскіх водах Немец паіў коні,— Вільгельмава зграя Ў памяці й сягоння. Грабілі культурна, Не знаючы жалю, І армяк апошні 3 бедняка знімалі. Край абрабавалі, Хоць за час кароткі, Гэтыя блізкія Гітлеравы продкі. А паноў навалу, Іх каранняў жудзі Помніш ты, Барысаў, Павек не забудзеш. То было нядаўна — Помніць камсамолец, Як была скавала Жудкая няволя. Паны прывіталі Цябе, мой Барысаў, Вісельняй і куляй І пажарным прыскам. Генерал Шаптыцкі Праклятае славы Выпраўляў жалезам Свой банкет крывавы. Але да сканання Яму не ўдалося Спапяліць ідэю, Як наша калоссе. Генерал Шаптыцкі, Найяснейшы пане! Ўжо твой бот жандармскі Болей тут не стане. Ўжо табе не бачыць Вісельняў, пагромаў, Шго тварыў ты, пане, Ад польскай кароны. Моцная ўжо зброя Ў вольных пралетараў, I на тваю кару Ўстануць грознай карай.

3

Панясла Бяроза Кроў людскую ў мора, А з крывёю разам Вялікае гора. Павешаных сем'яў, Сірацінаў кволых, Спаленых нажарам Гарадоў і сёлаў. Спалены
Барысаў
Збыўся акупантаў, Рукой большавіцкай Паўстае гігантам.
Паўстае з руінаў Кветкаю ружовай, Фабрыкі, заводы Заводзіць нанова. Коміны пад небам Задымелі дымам, Гудкі загудзелі Над усёй радзімай. Бярэзінскім буйным Камбінатам смела Ужо ганарыцца Перад светам цэлым. За нашых запалак Аганёк цудоўны Сыпяцца далары — Гарні жменяй поўнай. А народ рабочы Гэткі маладзецкі! Такі знойдзеш толькі Ў Саюзе Савецкім. Працуе ударна 3 вясёлым прыветам, Бо ён сын адданы Краіны Саветаў. Ён хадзіў паходам На табун варожы. Сягоння багацце Для краіны множыць. Горды сваёй сілай, Уладай сваёй горды, Пры станку стаіць ён Непахісна, цвёрда.

4

У фабрыках, заводах Гоман ля машынаў: — Леніну мы помнік Паставіць павінны. Трэба таму помнік, Які ўдзень і ўночы Ўвесь свой век змагаўся За справы рабочых. Так пайшла па цэхах Ды па ўсіх брыгадах У рабочай масе Важная нарада. Колькі хто даць можа Сваіх заработкаў На такую справу, А ў тэрмін кароткі. Не ахвяры гэта, I гэта не грошы, Што ўносіў рабочы Старшы і малодшы,— А крупінку сэрца Хацеў кожны ўнесці, Каб ленінскай славы Шлі шчэ далей весці. І паўстаў гранітам Правадыру помнік Ў барысаўскім парку Для вякоў патомных.

5

І памёр стары Барысаў. Ўстаў Барысаў новы; Не дымяць агні пажараў, Не бразжаць аковы. Прамінула ліхалецне Бураў, завірухаў, Аднак ты, Барысаў новы, Не драмі, а слухай. Не паддайся снам скакойным Пад шчаслівым небам: Хітры вораг за мяжою Набівае стрэльбы.
Комментарии:
Популярные книги

Две дороги

Ардаматский Василий Иванович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Две дороги

Трилогия «Хроники Сиалы»

Пехов Алексей Юрьевич
3. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Трилогия «Хроники Сиалы»

3ds Max 2008

Верстак Владимир
Видеосамоучитель
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
3ds Max 2008

Я спас СССР! том 1

Вязовский Алексей
1. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Я спас СССР! том 1

Обрыв

Гуцман Пётр Яковлевич
5.00
рейтинг книги
Обрыв

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
8.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

НЕОЖИДАННЫЕ ПРЕДСКАЗАНИЯ

Непомнящий Николай Николаевич
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
НЕОЖИДАННЫЕ ПРЕДСКАЗАНИЯ

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Бортнянский

Ковалев Константин Петрович
748. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Бортнянский

Собрание сочинений, том 20

Энгельс Фридрих
20. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Собрание сочинений, том 20

Мифы и правда о плане Барбаросса

Веремеев Юрий Георгиевич
Анатомия армии
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Мифы и правда о плане Барбаросса

Реквием

Единак Евгений Николаевич
5.00
рейтинг книги
Реквием

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.60
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Опыт дурака-3. Как жить и добра наживать. Самостоятельное изготовление семейного счастья в домашних условиях

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
6.80
рейтинг книги
Опыт дурака-3. Как жить и добра наживать. Самостоятельное изготовление семейного счастья в домашних условиях
Спасибо за голос.