Аўтобус

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Аўтобус

Аўтобус
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Валерый Гапееў

Аўтобус

Жанчыну бабулькай нельга было назваць, хоць відаць было, што ёй за 70 - высахлы маршчыністы твар, сівыя, аж белыя валасы. Але апранута яна была зграбна і годна. Так выглядаюць вясковыя настаўніцы-пенсіянеркі: з інтэлігентнасцю ў паставе, якая не знікла нават за гады іх няпростага вясковага жыцця, калі трэба было спалучаць у адным вечары і правяранне вучнёўскіх сшыткаў, і даенне каровы, і гатаванне вячэры для мужа-трактарыста. Так думаў Антось пра гэтую сухенькую жанчыну, падыходзячы да аўтобуса.

Можа таму, што яна нагадвала яго першую настаўніцу - тая была такой жа невялікай, худой, сама выганяла на выган сваю карову, і Антосю, калі прыпадала іх чарга пасвіць, было нечага сорамна бачыць сваю настаўніцу басаногай, у выцвілай сукенцы, з пруцікам у руках. Карова была шкадлівая, ішла ляніва, настаўніца раз-пораз махала пруцікам. Антось ведаў (а хто ў вёсцы не ведаў), што муж яе добра выпівае, а калі напіваецца моцна, ганяе сваю жонку, а то і б'е...

Жанчына ля аўтобуса прытрымлівала адной рукой інвалідную каляску, у якой сядзеў хлопчык гадоў 10. "Зараз папросіць дапамагчы з каляскай", - падумаў Антось, і вырашыў, што чакаць гэтай просьбы не будзе - сам прапануе.

– Дзень добры, дапамагчы?
– прыпыніўся ён ля жанчыны.

– І вам добры, - вінавацячыся, заспяшалася жанчына.
– Калі вас не затурбуе, дапамажыце. Сяргейка не цяжкі, у нас 12 і 13 месцы... Давайце, я сумку Вашу патрымаю.

– Ну, хадзі да мяне, Сяргей, - Антось перадаў сваю невялікую сумку, дзе ляжалі дыскі з рукапісамі ды бутэлька мінералкі, жанчыне, працягнуў рукі.

Хлопчык, усміхаючыся адкрыта, падаўся з каляскі насустрач.

Ён і на самой справе быў зусім не цяжкі - худы, з тонкімі, амаль без мышцаў рукамі. Антось лёгка ўзяў яго на рукі. Салон быў амаль пусты: хлопец і дзяўчына гадоў па 18 сядзелі разам у самым канцы салона, мажная кабета са сваім спадарожнікам, мужчынам гадоў 45 - у самым пачатку. Тоўстая, няўклюдная, яна займала амаль ўсю прастору між двума крэсламі, і мужчына, які сядзеў з ёй побач, быў літаральна прыціснуты яе целам да акна.

Антось пасадзіў хлопчыка ў крэсла.

– Тут будзеш ці ля акна?

– Ля акна... я сам, - адказаў весела хлопчык і, не чакаючы нейкіх дзеянняў з боку Антося, сам пасунуў сваю цела на другое крэсла, потым падхапіў, перакінуў далей свае, быццам чужыя, ногі. Яшчэ рывок, яшчэ - і Антось, не паспеўшы дапамагчы, пабачыў, што хлопчык ужо добра ўладкаваўся, павярнуўся да Антося, усміхнуўся пераможна.
– Вось, дзякуй!

– Ну, не сумуй, хутка паедзем.

Антось выйшаў з салона, узяў у жанчыну сваю сумку. Запаліў.

– То ўнучак мой, - нібыта апраўдваючыся за нейкі страшны грэх, ціха сказала жанчына.
– Дачушкін. Радавая траўма. Хто там вінаваты і ў чым - Бог ім суддзя. Разумны расце, гэтак добра маляваць навучыўся... То во цяпер ў Мінску выстаўка яго карцін, у Духоўным цэнтры...

Антось прамаўчаў у адказ - а што тут было казаць. Жанчына таксама замаўчала.

Яшчэ некалькі пасажыраў зашлі ў аўтобус. Прыйшоў і вадзіцель.

Жанчына са складзенай інваліднай каляскай памкнулася яму насустрач, а ён ужо сам усё зразумеў, кіўнуў:

– Зараз, зараз...

Заскочыў у кабіну, пакінуў там скрутачак папер, адчыніў багажнік і ўладкаваў у яго складзеную каляску.

– Усё, паехалі, - сказаў ён, звяраючыся

да Антося, які запаліў ужо другую цыгарэту і да маладога мужчыны гадоў 25 з вялікімі залысінамі, які ўбаку размаўляў па мабільніку.

У гэты час да аўтобуса імкліва падкаціла аўто, адчыніліся дзверцы і невысокі мужчына, з вялікім жыватом, апрануты ў строгі дзелавы касцюм, з гальштукам, вылез з пярэдняга пасажырскага сядзення.

– Пачакайце!
– больш загадаў, чым папрасіў ён вадзіцеля і такім жа загадным голасам загаварыў унутр салона автамабіля: - Забярэш мяне ў 8 вечара, каб не спазняўся.

– Ну што Вы, Ігнат Вадзімавіч, я толькі цёшчу адвязу - і адразу ў Мінск.

– Глядзі мне...

Вадзіцель аўтобуса вачыма пералічыў пасажыраў, зірнуў у свае паперкі - усё супадала, ён спакойна усеўся ў сваё крэсла, і аўтобус крануўся з месца.

Антось вольна адкінуў крэсла назад - ззаду не было пасажыра, толькі жанчына сядзела на суседнім крэсле.

– Вам не будзе перашкаджаць?
– папытаўся ў яе Антось.

– Што?
– хутка перапытала жанчына, занятая сваімі думкамі так глыбока, што не толькі па вачах - па твары было відаць, што яна нечым вельмі заклапочаная: падціснутыя вусны, складкі на ілбе.
– А, не, я тут буду сядзець, - адказала нечакана нервова, быццам Антось спрабаваў заляцацца да яе. Мажліва, жанчына і была прыгожай раней, але не цяпер - твар яе перакрывіла незразумелая туга, вочы хваравіта паблісквалі. Непрыгожы твар, высахлы. І нечым нават варожы.

Антось уладкаваўся як мага лепей, заплюшчыў вочы. О, як ён чакаў гэтага моманту пасля цалкам бяссоннай ночы! Увесь час ад таго моманту, калі ён паставіў апошнюю кропку ў рукапісе, здавалася, што вось толькі заплюшчыць вочы - і засне, праваліцца ў цёмную, такую жаданую яміну забыцця. Але не атрымалася - перад вачыма ўзнікла клавіятура камп'ютара.

Аўтобус пакалыхваўся, прыпыняўся на святлафорах, торгаўся. Сон не ішоў да Антося - аж млосна рабілася ад скакаўшых у вачах літараў.

"Перапрацаваўся", - задаволена усміхнуўся Антось, падняў спінку, стаў глядзець у акно. Аўтобус выехаў з гарадка і паімчаў па трасе.

Шэсць гадзін, усяго шэсць гадзін - і справа будзе зроблена. Ды не адна, а дзве справы! Дзве - вялікіх і неабходных... Вось яны, тут - у сумцы на дзвюх дысках: яго аповесць "Руйнаванне непабудаваных храмаў" і дэтэктыў "Последняя ставка Серого". Дэтэктыў - гэта праца раба. А аповесць - гэта яго творчасць, яго галоўны твор на сённяшні дзень. Антось задумваў, выношваў сваю аповесць некалькі гадоў. Яна нараджалася пакутліва, у сумненнях і адчаі. І запісваў яе Антось толькі тады, калі быў настрой, калі быццам з боку нешта штурхала яго і падказвала: сядай, пішы. Былі сумненні - ці здолее, быў адчай - а хіба яна трэба некаму, акрамя яго самога ды рэдакцыі? Што ён адзін са сваёй, няхай самай высокамастацкай аповесцю, можа зрабіць, што можа парушыць, каго прымусіць задумацца? Тым, хто чытае па-беларуску, яго думкі наўрад ці скажуць нешта новае. А для тых, хто не чытае - аповесць застанецца незаўважанай... Але нельга не пісаць, калі ёсць такая здольнасць. Гэта Антось разумеў, як правіла, як закон. Нельга змяніць свет, разбураючы. Трэба толькі ствараць. Гэта таксама закон. Вышэйшы закон...

Комментарии:
Популярные книги

Полуденный бриз

Самылов Алексей Леонидович
4. Эриминум
Фантастика:
фэнтези
6.83
рейтинг книги
Полуденный бриз

Миры Источника. Трилогия

Авраменко Олег Евгеньевич
19. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Миры Источника. Трилогия

"Фантастика 2025-41". Компиляция. Книги 1-43

Парсиев Дмитрий
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-41. Компиляция. Книги 1-43

Лучшее за год III. Российское фэнтези, фантастика, мистика

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
социально-философская фантастика
научная фантастика
боевая фантастика
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лучшее за год III. Российское фэнтези, фантастика, мистика

Хроники былого и грядущего

allig_eri
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хроники былого и грядущего

Искушение чародея (сборник)

Булычев Кир
Фантастика:
научная фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Искушение чародея (сборник)

Противостояние. Том II

Кинг Стивен
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
ужасы и мистика
8.33
рейтинг книги
Противостояние. Том II

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.50
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Особый склад ума

Катценбах Джон
Детективы:
триллеры
7.33
рейтинг книги
Особый склад ума

Молот Пограничья. Гексалогия

Пылаев Валерий
Молот Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Молот Пограничья. Гексалогия

"Фантастика 2025-70". Компиляция. Книги 1-31

Волков Николай Владимирович
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-70. Компиляция. Книги 1-31

Дракон поверженный

Гамильтон Питер Ф.
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Дракон поверженный

Герда

Веркин Эдуард Николаевич
Детские:
детская проза
5.00
рейтинг книги
Герда

Бернард Шоу

Пирсон Хескет
След в истории
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Бернард Шоу
Спасибо за голос.